Царкоўнапрыходская школа

Якуція, канец XIX — пачатак XX стагоддзя
Царкоўнапрыхо́дскія школы — пачатковыя школы ў Расійскай імперыі пры царкоўных прыходах, знаходзіліся ў распараджэнні духоўнага ведамства, Свяцейшага правячага сінода.
У аднакласных царкоўнапрыходскіх школах вывучаліся Закон Божы, царкоўныя спевы, пісьмо, арыфметыка, чытанне. У двухкласных школах, апроч за тое, вывучалася гісторыя.
Другім асноўным тыпам пачатковых школ былі прыходскія вучылішчы[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сістэма адукацыі ў Расійскай імперыі істотна змянілася пасля школьнай рэформы 1804 года. Тады паявіліся першыя прыходскія вучылішчы[2].
У 1870-х гадах Міністэрства народнай асветы Расійскай імперыі фактычна падпарадкавала царкоўныя школы свайму адміністратыўнаму кіраванню[1].
13 чэрвеня 1884 года зацверджаны ўказ «Правілы аб царкоўнапрыходскіх школах», па якім ствараліся аднакласныя (двухгадовыя) і двухкласныя (чатырохгадовыя, з пач. XX ст. — трохгадовыя) царкоўнапрыходскія школы[3]. У аднакласных вывучалі Закон Божы, царкоўныя спевы, пісьмо, арыфметыку, чытанне. У двухкласных школах, апроч за тое, вывучаліся гісторыя і царкоўнаславянская мова. Для кіравання царкоўнапрыходскімі школамі быў створаны Вучылішчны савет пры Свяцейшым Сінодзе, а на месцах — епархіяльныя вучылішчныя саветы з павятовымі аддзеламі; з'явіліся пасады назіральнікаў за школамі — у цэнтры (пры сінадальным Вучылішчным савеце) і па епархіях[4]. У 1896 годзе было зацверджана «Палажэнне аб кіраванні школамі царкоўнапрыходскімі і граматы». З гэтага года фінансаванне царкоўнапрыходскіх школ фактычна ўзяла на сябе казна, адпускаючы на іх праз Св. Сінод мнагамільённыя сумы (на 1896 год — 3 279 205 руб., з іх на ўтрыманне 63-х епархіяльных назіральнікаў — 141 500 руб.)[5]. Пры гэтым аклад епархіяльнага назіральніка складаў 2000 руб./год, а настаўніка — 120 руб./год[6].
Навучанне ажыццяўлялі свяшчэннікі, дыяканы і псаломшчыкі, а таксама настаўнікі і настаўніцы, якія скончылі пераважна царкоўна-настаўніцкія школы і епархіяльныя вучылішчы, радзей — настаўніцкія семінарыі[4].
Рашэннем Часовага ўраду ад 20 чэрвеня 1917 года амаль усе царкоўнапрыходскія школы былі перададзеныя ад Свяцейшага сінода да Міністэрства народнай асветы. Перадаць прадугледжвалася ўсе пачатковыя школы, уключаныя ў т. зв. школьную сетку з атрыманнем дапамогі ад казны, а таксама навучальныя ўстановы, што рыхтавалі настаўнікаў для іх. Гэта азначала фактычнае знішчэнне сістэмы царкоўных школ, так як адбываліся іх рэквізіцыі разам з будынкамі і бібліятэкамі[7]. Пасля 1917 года царкоўная школа была канчаткова ліквідаваная пастанаўленнем Савета народных камісараў ад 24 снежня 1917 года «Аб перадачы справы выхавання і адукацыі ад духоўнага ведамства ў распараджэнне народнага камісарыята па асвеце».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Приходские училища / И. В. Зубков // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017. (руск.)
- ↑ Филоненко, Шипилов.
- ↑ Иркутские епархиальные ведомости №38 1884.
- ↑ а б Труды Владимирской Свято-Феофановской духовной семинарии.
- ↑ Дворецкий, Козлов 2015.
- ↑ Сорокин 2005.
- ↑ Житенев.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смолич И. К. История Русской Церкви. 1700—1917. Ч. 2. (руск.). — М.: Спассо-Преобр. Валаамск. мон., 1997. — С. 86—115.
- Миропольский С. И. Очерк истории церковно-приходской школы. От её возникновения на Руси до настоящего времени (руск.). — М.: Православный Свято-Тихоновский гуманитарный университет, 2006. — 408 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-7429-0115-1.
- Состояние церковно-приходских школ в начале XX века (на материалах Владимирской епархии) (руск.)(недаступная спасылка) С. 71—77. Труды Владимирской Свято-Феофановской духовной семинарии (5 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2022. Праверана 2 сакавіка 2025.
- Приходские училища / И. В. Зубков // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- Указ(руск.) // Иркутские епархиальные ведомости. — 1884. — № 38.
- Дворецкий Е. В., Козлов К. В. Институт епархиальных наблюдателей в системе регионального управления церковными школами в России в конце XIX — начале XX вв.(руск.) // Научные ведомости БелГУ. Сер. История. Политология. — 2015. — № 19. — С. 112.
- Сорокин В. Исповедник. Церковно-просветительская деятельность митрополита Григория (Чукова) (руск.). — СПб, 2005. — С. 75, 87.
- Житенев Т. Е.. Вопрос о церковноприходских школах на Поместном Соборе Русской Православной Церкви 1917—1918 гг. (руск.). pravmisl.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013.
- Филоненко Т. В., Шипилов А. В. Материальное положение учителей в дореволюционной России (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.