Шаўрон

Шаўрон (фр.: chevron — «кроква») — нашыўкі рознай формы з галуну, тасьмы або шнура на розных частках вайсковага абмундзіравання (часцей на левым рукаве); адзін са знакаў адрознення ў многіх арміях свету. Выкарыстоўваецца таксама для абазначэння колькасці гадоў службы, навучання курсантаў у ваенных навучальных установах, раненняў і інш[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кроква, як адна з асноўных геральдычных фігур, выкарыстоўваецца ў шляхецкай і гарадской геральдыцы. Ужо з сярэднявечча кроква (шаўрон) была лёгка пазнавальным ганаровым сімвалам. Магчыма, менавіта таму ў 1777 годзе французскія салдаты пачалі насіць шаўроны з тканіны на рукавах сваёй формы для пазначэння працягласці службы салдат і падафіцэраў[2]. Шаўроны нашываліся на левы рукаў вышэй локця, адзін над адным: адзін шаўрон — для тых, хто праслужыў дзесяць і больш гадоў, два шаўроны — пятнаццаць і больш гадоў, тры шаўроны — дваццаць і больш гадоў.
У палках французскай арміі, мундзіры якіх мелі завостраныя абшлагі, шаўронамі таксама пазначаліся падафіцэрскія званні капралаў і сяржантаў. У палках, дзе выкарыстоўвалася гусарская форма, шаўроны таксама пазначалі афіцэрскія званні.
Падчас напалеонаўскіх войнаў шаўроны былі ўведзены як у арміях краін, залежных ад Францыі, так і ў краінах антыфранцузскай кааліцыі і іх калоніях.
У 1803 годзе ў брытанскай арміі пачалі выкарыстоўваць шаўроны наканечнікамі ўніз як знакі адрознення ніжніх чыноў[3].
У 1817 годзе Сільванус Тэер, начальнік Вайсковай акадэміі ЗША ў Вэст-Пойнце, упершыню выкарыстаў шаўроны для пазначэння звання курсантаў[2]. Адтуль яны распаўсюдзіліся на астатнюю армію і марскую пяхоту.
У арміях шаўроны носяць на рукавах або пагонах форменнага адзення салдат, курсантаў, сяржантаў, унтэрафіцэраў — для абазначэння вайсковых званняў і колькасці гадоў службы для вайскоўцаў, якія праходзяць службу па кантракце.
Узоры шаўронаў
-
Шаўрон старшага сяржанта французскай арміі
-
Шаўрон сяржанта брытанскай арміі і Каралеўскай марской пяхоты
-
Шаўрон радавога 1 класа арміі ЗША
-
Шаўрон майстар чыф-пеці-афіцэра ВМС ЗША
-
Шаўрон тэхнік-сяржанта ВПС ЗША
-
Ганаровы шаўрон старога змагара для найстарэйшых членаў СС
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Шаўрон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ↑ а б Chevrons (англ.) . public1.nhhcaws.local. Праверана 1 студзеня 2025.
- ↑ IRISH GREAT WAR SOCIETY(недаступная спасылка). IRISH GREAT WAR SOCIETY. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2022. Праверана 1 студзеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шаўрон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаўрон