Вуліца Сціклю
| Сціклю Вільня | |
|---|---|
| літ.: Stiklių gatvė | |
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | |
| Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
| Працягласць | 270 м м |
| Ранейшыя назвы | Жыдоўская, Дамініканскі завулак, Ігнатаўскі завулак, Сувязі, Антакольскага |
| Назва ў гонар | шклароб[d] |
| Паштовы індэкс | LT-01131 |
Вуліца Сціклю[1] (літ.: Stiklių gatvė), традыцыйная беларуская назва Шкляна́я ву́ліца[2] — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Вялікую з Дамініканскай. Працягваецца вуліцай Святога Ігната.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Атрымала сваю назву ад шкляной мануфактуры, заснаванай тут паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, нададзенага 22 мая 1547 года. Гэты прывілей дазваляў Марціну Палецкаму адкрыць майстэрню і гандляваць у Вільні шклом і шклянымі вырабамі.
У часы нацысцкай акупацыі вуліца ў складзе Малога гета. Па Другой сусветнай вайне ўлады Літоўскай ССР на пэўны час перайменавалі яе ў вуліцу Сувязі, а потым да 1989 года — у вуліцу Марка Антакольскага. Тым часам назву Шкляной мелі цяперашнія вуліцы Гаона і Марка Антакольскага.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня вуліцы каля 270 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Вялікай вуліцы. З левага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з правага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзіць вуліца Гаона, з левага — Марка Антакольскага і Жыдоўская.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 1 (таксама Вялікая вуліца, 17) — кутні 3-павярховы дом, збудаваны на месцы старажытнай Уваскрэсенскай царквы, ад якой захавалася частка мура.
- № 3 — 2-павярховы дом. На фасадзе суседняга дома вісіць памятная шыльда ў гонар шкляной мануфактуры.
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]
- № 2 (таксама Вялікая вуліца, 19) — друкарня Францыска Скарыны. У XV—XVI стагоддзях дом належаў віленскаму бурмістру Якубу Бабічу. Як сведчыць шыльда на будынку, сюды ў 1520 годзе Францішак Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут Скарына выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525)[3].
- № 4 — дом, збудаваны ў XV — першай палове XVII стагоддзя. У замкнёным унутраным двары ў памяць віленскіх першадрукароў у 1973 годзе паставілі скульптуру «Летапісец».
- № 6 — 3-павярховы дом, пад якім захаваліся падмуркі і сутарэнні дома злотніка Яна Шульца, згаданага ў 1595 годзе.
- № 8 — 3-павярховы дом
- № 10 (таксама вуліца Марка Антакольскага, 2) — нарожны 2-павярховы дом
- № 12 — 3-павярховы дом
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ↑ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні Архівавана 1 лютага 2017., TUT.BY, 6.08.2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Сціклю