Перайсці да зместу

Эдуард Генадзевіч Гаўрылковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Генадзевіч Гаўрылковіч
Нараджэнне 15 ліпеня 1976(1976-07-15) (49 гадоў)

Эдуард Генадзевіч Гаўрылковіч (нар. 15 ліпеня 1976, Мікашэвічы, Лунінецкі раён) — беларускі дэпутат.

Нарадзіўся 15 ліпеня 1976 года ў горадзе Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Служыў у Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Працаваў электраслесарам, электрамеханікам, галоўным энергетыкам гранітнага кар’ера, галоўным інжынерам прадпрыемства «Граніт»[1]. Генеральны дырэктар РУВП «Граніт»[1].

Дэпутат Мікашэвіцкага гарадскога, Лунінецкага раённага і Брэсцкага абласнога Саветаў дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў[1].

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].

У 2024 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[1].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Брэсцкага аблвыканкама. Мае нагрудны знак «Ганаровы будаўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, знак «За заслугі ў будаўніцтве» (Саюз будаўнікоў Рэспублікі Беларусь) і «Прафсаюзны знак Пашаны»[1].