Перайсці да зместу

Новы агульны каталог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з NGC)
Новы агульны каталог
Выява
Кароткая назва NGC, NGC і এনজিসি
Назва англ.: New General Catalogue
Жанр каталог[d]
Аўтар John Louis Emil Dreyer[d][1]
Дата публікацыі 1888
Мова твора або назвы англійская
Памеры фонду 7 840 астранамічны аб'ект
Афіцыйны сайт vizier.u-strasbg.fr/viz-…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новы агульны каталог туманнасцей і зорных скопішчаў (англ.: New General Catalogue of Nebulaes and Star Clusters; азначэнне аб’ектаў NGC; сустракалася транслітарацыя азначэння НГК) — каталог аб’ектаў далёкага космасу.

Гэта адзін з найбольшых неспецыялізаваных каталогаў, бо змяшчае ў сабе ўсе тыпы аб’ектаў далёкага космасу (галактыкі, туманнасці, зорныя скопішчы), і найбольш вядомы ў аматарскай астраноміі каталог.

Каталог быў складзены ў 1880-х гадах Джонам Людвікам Эмілем Дрэерам[ru] на аснове назіранняў Уільяма Гершэля, а потым паслядоўна пашыраны двума Індэкснымі каталогамі (каля 5000 аб’ектаў).

Аб’екты паўднёвай часткі зорнага неба каталагізаваныя менш падрабязна.

Новы агульны каталог утрымліваў шмат памылак, якія былі потым выпраўленыя ў абноўленым NGC.

Спіральная галактыка NGC 3982
  1. Dreyer J. L. E. A New General Catalogue of Nebulae and Clusters of Stars, being the Catalogue of the late Sir John F.W. Herschel, Bart., revised, corrected, and enlarged // Memoirs of the Royal Astronomical SocietyRoyal Astronomical Society, 1888. — Vol. 49. — P. 1–237. — ISSN 0369-1829