Хвойныя
| Хвойныя | ||||||||||
| Ілюстрацыя з кнігі Ernst Haeckel's, Kunstformen der Natur (1904). | ||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
|
Pinophyta (Rupr.) | ||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||
|
Coniferae
| ||||||||||
| ||||||||||
Хвойныя[1] (Pinophyta, Coniferae) — аддзел (клас) голанасенных раслін.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Разнаспоравыя дрэвы і кусты з монападыяльным галінаваннем. Ствол складанай будовы, з другасным патаўшчэннем. Разгалінаванне хвойных монападыяльнае. Часта ў іх утвараюцца аднолькавыя парасткі са спіральным лістаразмяшчэннем (цісавыя, араўкарыевыя). У некаторых іншых хвойных развіваюцца парасткі двух тыпаў: падоўжаныя i пакарочаныя (брахібласты). Падоўжаныя парасткі валодаюць неабмежаваным ростам і пакрыты шматлікімі спіральна размешчанымі лістамі ігольчастай, лускападобнай ці плеўчатай формы. Такія парасткі забяспечваюць асноўны прырост дрэва. Пакарочаныя парасткі развіваюцца непасрэдна ў пазухах ападальных лусак падоўжаных парасткаў. Яны кароткія, нарастаюць павольна. На вяршыне нясуць пучок збліжаных лістоў (2-5-8 і да 40 штук — кедр). Сцябло мае слабаразвіты асяродак, моцную другасную драўніну, кальцо камбію, другасную флаэму, кару з моцным коркам. Драўніна хвойных з трахеід з асяродкавымі прамянямі. У кары — смаляныя хады з эфірнымі алеямі (жывіца).
Лісце пераважна шматгадовазялёнае, звычайна дробнае суцэльнае, лускападобнае, падоўжанае пляскатае або іголкападобнае (ігліца). У некаторых відаў араўкарыевых і падакарпавых лісты даволі вялікія ланцэтнай і шы-окаланцэтнай формы. У некаторых лісты лускаватыя, дробныя (кіпарыс). Лісты звычайна сядзячыя, цэльныя, рэдка выемчатыя на вяршыні (піхта). Памеры вельмі вагаюцца: ад 1-2 см (елка) да 30-40 см (сасна балотная). У араўкарыі лісты пласціністыя 17-18 см даўжыні і 4-5 см шырыні.
Кветак няма. Амаль ва ўсіх сучасных відаў ёсць раздзельнаполыя стробілы — укарочаныя рэпрадуктыўныя парасткі (т. зв. мужчынскія і жаночыя шышкі). Для сістэматыкі хвойных пэўнае значэнне мае т.з. ліставая падушачка (месца прымацавання ліста да сцябла).
Спараносныя парасткі аднаполыя, мужчынскія і жаночыя, звычайна сабраны ў шышкападобныя зборы (стробілы). Расліны аднадомныя або радзей — двухдомныя.
Мужчынскія шышкі верхавінкавыя або пазушныя, акруглыя або прадаўгаватыя, адзінкавыя або ў групах, часцей простыя, складаюцца са стрыжня і размешчаных на ім мікраспарафілаў з мікраспарангіямі. Расліны часцей за ўсё апыляюцца ветрам. Пылковае зерне з паветранымі мяшочкамі або без іх. Мужчынскія гаметы — нерухомыя сперміі. Апладненне ў выглядзе сіфанагаміі, адбываецца ў розныя тэрміны пасля апылення, але задоўга да ападання насення. Пасля апылення мужчынскія шышкі звычайна засыхаюць і ападаюць цалкам.
Жаночыя шышкі звычайна складаныя (канстробілы), верхавінкавыя або пазушныя, акруглыя або прадаўгаватыя, звычайна буйнейшыя за мужчынскія. Шышкі складаюцца са стрыжня з покрыўнымі лускавінкамі, у пазусе якіх размешчаны насенныя лускавінкі (відазмененыя элементарныя стробілы). Насенныя і покрыўныя лускавінкі пляскатыя. Насенныя звычайна нашмат буйнейшыя за покрыўныя, часцей зрастаюцца адна з адной. Лускавінкі спелых жаночых шышак дравяністыя. Пры аснове насенных лускавінак размешчана ад 1 да 7–9 (20) семязавязей. Радзей жаночыя шышкі моцна відазменены, у выглядзе адзінкавых або некалькіх семязавязей на верхавінцы парасткаў, абкружаны сакавітым покрывам, якое разрастаецца. Жаночыя гаметафіты развіваюцца на працягу некалькіх месяцаў, часам маюць перыяд спакою, з 1–100 архегоніямі (для розных груп). Падчас выспявання шышкі звычайна раскрываюцца (у некаторых відаў застаюцца закрытымі) і асыпаюцца цалкам, у некаторых родаў — распадаюцца. Зародак можа быць цалкам сфарміраваны да ападання насення, з 2–15 (24) семядолямі. Насенне білатэральнае, дробнае (нярэдка з крылом) або даволі буйное і бяскрылае (у гэтым выпадку разносіцца жывёламі). Насенне звычайна мае перыяд спакою. Прарастанне насення надземнае.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Гэта найбольш шматлікая група раслін сярод сучасных голанасенных. Геалагічная гісторыя іх пачынаецца ад ранняга каменавугальнага перыяду.
Пашыраны па ўсім зямным шары (акрамя Антарктыды), шырока распаўсюджаных у халодных, умераных, субтрапічных і трапічных рэгіёнах абодвух паўшар’яў, асабліва ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я. Многія з іх: сасна, елка, лістоўніца, піхта — утвараюць вялікія плошчы хвойных лясоў у Паўночным паўшар’і, а таксама ў Паўднёвым (Вогненная Зямля, Новая Зеландыя, Тасманія). У гарах хвойныя часта ўтвараюць лясы нават у тропіках.
Найбольш шырока распаўсюджаны параўнальна маладыя роды хвойных: Picea, Pinus, Abies, Larix і інш. Менш распаўсюджаны больш старажытныя роды хвойных: секвоя, таксодыум (Паўночная Амерыка), крыптамерыя, метасеквоя (Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія), агаціс (Новая Зеландыя), араўкарыя (Аўстралія, Чылі).
На Беларусі 5 родаў (елка, піхта, хвоя, ціс, ядловец), каля 100 відаў і форм інтрадукаваны ў сады і паркі. Многія з хвойных — лесаўтваральнікі.
Сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца адзін сучасны і тры вымерлых парадкі:
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сучасныя прадстаўнікі класа — гэта асноўныя лесаўтваральныя пароды хвойных і хвойна-ліставых лясоў ва ўмераным поясе і ў гарах. Маюць вялікае водаахоўнае і проціэразійнае значэнне, узбагачаюць атмасферу кіслародам, паветра фітанцыдамі і аэраіонамі, даюць каштоўную драўніну і сыравіну для цэлюлозна-папяровай і хімічнай вытворчасці. Выкарыстоўваюцца як лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Насенне некаторых відаў ядомае. З жывіцы атрымліваюць шкіпінар, каніфоль, дзёгаць.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 144. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. Голанасенныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ХВОЙНЫЯ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»