Іанічны ўніверсітэт
| Іанічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| грэч. Iόνιο Πανεπιστήμιο | |
| | |
| Арыгінальная назва | грэч. Iόνιο Πανεπιστήμιο |
| Заснаваны | 1984 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Іанічныя астравы |
| Кампус | Керкіра, Лефкада, Кефалінія, Закінф |
| Сайт | ionio.gr |
Іанічны ўніверсітэт (грэч. Iόνιο Πανεπιστήμιο) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з кампусамі на Іанічных астравах (Керкіра, Лефкада, Кефалінія і Закінф).
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт адкрыў свае дзверы для студэнтаў на востраве Керкіра ў 1985 годзе. Да 2018 года ён складаўся з шасці дэпартаментаў (гісторыі, замежных моў і перакладу, музыказнаўства, бібліятэчнай справы, архівазнаўства і музеязнаўства, аўдыявізуальных мастацтваў і інфарматыкі). За кошт уключэння і рэструктурызацыі Іанічнага тэхналагічнаа-педагагічнага інстытута ў 2019-2020 навучальным годзе ўніверсітэт пашырыўся і ўключыў агулам дванаццаць дэпартаментаў на чатырох астравах Іанічнага мора, якія прапануюць ступень бакалаўра і навучанне ў аспірантуры.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа гуманітарных навук
- Школа інфармацыйных навук і інфарматыкі
- Школа музыкі і аўдыёвізуальных мастацтваў
- Школа экалогіі
- Школа эканамічных навук
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іанічны ўніверсітэт