Перайсьці да зьместу

Ігар Мірашнічэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Мірашнічэнка
Ігар Мірашнічэнка
Ігар Мірашнічэнка
Народны дэпутат Украіны
12 сьнежня 2012 — 27 лістапада 2014
Прэзыдэнт Віктар Януковіч,
Аляксандар Турчынаў (в.а.)
Пятро Парашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся20 лютага 1976(1976-02-20) (49 гадоў)
Лебядзін
Сумская вобласьць
УССР, СССР
ПартыяУА «Свабода» (з 2007)
Адукацыя
Сужэнец Яна
Дзеці Любава
Маркіян
Севярынн
Узнагароды
заслужаны журналіст Украіны
Подпіс

Ігар Міхайлавіч Мірашнічэнка (па-ўкраінску: Ігор Михайлович Мірошниченко) — украінскі спартыўны журналіст, тэлевядоўца, палітык. Народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня ад УА «Свабода», №4 ў сьпісе партыі. Заслужаны журналіст Украіны.

Нарадзіўся ў горадзе Лебядзін Сумской вобласьці 20 лютага 1976 году. Ў 1993 годзе скончыў школу №7 ў Лебядзіне. З 1993 па 1998 навучаўся на журналіста ў Кіеўскім універсытэце імя Шаўчэнкі. З 4 верасьня 1996 па 1 ліпеня 1997 году працаваў рэпарцёрам інфармацыйнай службы «Міжнародны мэдыяцэнтр — Інтэрньюз». З 1 ліпеня 1997 па 7 чэрвеня 2000 году быў рэдактарам і вядоўцам праграмы «Вокны-спорт» на тэлеканале СТБ, вядоўцам праграм «Вокны-навіны» і «Інтэрспорт». З 7 чэрвеня па 15 верасьня 2000 году быў рэдактарам і вядоўцам спартовай рэдакцыі праграмаў «Першага нацыянальнага». З 15 верасьня 2000 па 31 сьнежня 2007 году быў вядоўцам праграмы «Футбол ад УТН», праграмы «Спорт» тэлерадыёкампаніі ТВО. Быў аўтарам і вядоўцам праграмы «Штрафны ўдар». У 2006 годзе разам са зборнай Украіны браў удзел у праграме «Гульні патрыётаў». З 15 верасьня 2004 па 15 траўня 2008 году быў прэс-сакратаром Нацыянальнай зборнай каманды Украіны па футболе пры ФФУ. З 1 студзеня па 6 лістапада 2008 году быў кіраўніком праграмы «Факты. Спорт» на тэлеканале ICTV.

Палітычная кар'ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябра УА «Свабода» з 2007 году. З 2008 ўзначальвае Сумскую абласную арганізацыю партыі. У 2012 годзе быў вылучаны на выбарах ў Парлямент па сьпісе «Свабода» пад нумарам 4, ў выніку чаго атрымаў дэпутацкі мандат ў Вярхоўнай Радзе 7-га скіліканьня, дзе быў намесьнікам старшыні камітэту з пытаньняў свабоды слова ды інфармацыі. У 2014 годзе ізноў балятаваўся на выбарах ў Парлямент па сьпісе «Свабоды», на гэты раз пад №10. Сьпісу не хапіла 0,29% каб пераадолець 5% бар'ер, ў выніку чаго Ігар Мірашнічэнка мандату не атрымаў. Ў 2015 годзе быў абраны дэпутатам Кіеўскай гардзкой Рады ад «Свабоды». Чалец камісіі з пытаньняў экалягічнай палітыкі. На выбарах ў Парлямент 2019 году балятаваўся па 212 акрузе ў Дарніцкім раёне Кіева як самавылучэнец. Атрымаў чацьверты вынік, ягоную кандыдатуру падтрымала 8 254 выбаршчыка ці 9,14%[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]