Ільлічы
Ільлічы лац. Illičy | |
Дата заснаваньня: | перад 1638 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Чамярыскі сельсавет |
Вышыня: | 113 м н. у. м. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3203874005 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°43′58″ пн. ш. 30°11′59″ у. д. / 51.73278° пн. ш. 30.19972° у. д.Каардынаты: 51°43′58″ пн. ш. 30°11′59″ у. д. / 51.73278° пн. ш. 30.19972° у. д. |
Ільлічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ільлічы |
Ільлічы́[1]— былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з дваром Глухавічы, 22 вёскамі, 3 хутарамі, сярод якіх — хутар Ільлічы[2].
28 чэрвеня 1687 году хутар Ільлічы названы ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага двару ваяводзіча бэлскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістападу 1686 года да самых świątek zielonych[a]) пастоем рэестравых казакоў запароскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. Тут у 4 дварах (×6 — каля 24 жыхароў) разьмясьціліся 10 казакоў і 8 коней на пакорм. Гарэлка, рыба, 4 бельцы прэснага мёду каштавалі хутарцам 36 злотых. Два вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі[b] дзёгцю, здор, порах, хусты палатна на ўладкаваньне паходных шатроў абыйшліся ім у 89 злотых, соль на 2 злотыя, абутак на 5 злотых. Яшчэ казакі ўзялі легуміны[c] 14 вёдраў, аўса 190 вёдраў ды зьелі 3 вепраў, 14 падсьвінкаў, 29 кур і 7 гусей. І прыватным чынам нашкодзілі нямала. Найперш, «wydarli» 19 пчаліных вульляў, дзеля чаго хутарцы страцілі 57 злотых. А яшчэ забралі каня добрага коштам у 50 злотых[3].
Паводле візыты Брагінскага дэканату 29 скавіка 1785 году, вёска Ільлічы належала да прыходу Брагінскай Багародзіцкай царквы, а было ў ёй 29 дымоў (каля 174 жыхароў)[4].
Пад уладай Расейскае імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ільлічы – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскае імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Ільлічы, сяло Глухавічы, хутары Буркі, Бакуны, Маскі, Лешчуны, Еўлашы і іншыя добры належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім[6].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Ільлічы, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 154
- ^ Візыты Брагінскага дэканату 1785 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. І. Спр. 2477. А. 70адв.-72адв.
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.