Іль-дэ-Франс
| Іль-дэ-Франс | |
| Île-de-France | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Францыя |
| Статус | рэгіён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Парыж |
| Улучае | Дэпартамэнты: Парыж (75) Сэна і Марна (77) Івэлін (78) Эсон (91) О-дэ-Сэн (92) Сэн-Сэн-Дэні (93) Валь-дэ-Марн (94) Валь-д’Ўаз (95) 25 акругаў 155 кантонаў 1 280 камунаў |
| Найбуйнейшыя гарады | Парыж, Булёнь-Біянкур, Сэн-Дэні, Аржантэй, Мантрэй |
| Дата ўтварэньня | 4 чэрвеня 1960 |
| Прэзыдэнт савету | Валяры Пэкрэс |
| Мовы ва ўжытку | француская |
| Насельніцтва (2013) | 11 959 807 (1-е месца) |
| Шчыльнасьць | 996 чал./км² |
| Плошча | 12 011 км² (13-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Іль-дэ-Франс | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +1 |
| Код ISO 3166-2 | FR-IDF |
| Тэлефонны код | 01 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Іль-дэ-Франс (па-француску: Île de France, літаральна «Выспа Францыі», ці згодна з другой вэрсіяй ад франскага «Liddle Franke» — Малая Францыя) — рэгіён на поўначы Францыі. На поўначы мяжуе з Нор-Па-дэ-Кале — Пікардыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Пікардыяй), на ўсходзе — з Эльзасам — Шампаньню-Ардэнамі — Лятарынгіяй (да 1 студзеня 2016 — з Шампаньню-Ардэнамі), на паўночным усходзе — з Бургундыяй — Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — з Бургундыяй), на поўдні й паўднёвым захадзе — з Цэнтрам-Валь дэ Люар, на паўночным захадзе — з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Верхняй Нармандыяй). Плошча 12 011 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 11 959 807 чалавек (першае месца ў Францыі). У складзе Іль-дэ-Франс 8 дэпартамэнтаў: Эсон, О-дэ-Сэн, Парыж, Сэн-Сэн-Дэні, Сэна і Марна, Валь-дэ-Марн, Валь-д’Ўаз, Івэлін. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Парыж (2 229 621 жыхароў). Больш за 100 000 жыхароў маюць таксама наступныя гарады: Булёнь-Біянкур (116 794 жыхароў), Сэн-Дэні (109 343 жыхароў, яго ня варта блытаць з галоўным горадам Рэюньёну), Аржантэй (106 817) і Мантрэй (104 139). Тэрыторыя Іль-дэ-Франс — ядро Францускае дзяржавы, яе галоўны эканамічны, палітычны й культурны цэнтар. У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Іль-дэ-Франс не закранула, і межы рэгіёну засталіся бяз зьменаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Іль-дэ-Франс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||