Ілія
Ілія (Ілля) | |
---|---|
![]() Ілія ля вёскі Рыбчанка | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 62 км |
Басейн | 1 220 км² |
Расход вады | 8,8 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы |
• Каардынаты | 54°19′12,50″ пн. ш. 27°41′00,7″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілейскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | Вязынь |
• Каардынаты | 54°26′38,70″ пн. ш. 27°09′28,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Вілейскі раён, Лагойскі раён |
![]() |
Ілія (Ілля[1]) — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, найбольш верагодна славянскае паходжанне ад тэрміна іл — ільная рака[2].
На думку К. Бугі, назву гэтай ракі славяне прынеслі з сабою са сваёй прарадзімы з-за Прыпяці[3].
На думку У. Тапарова, назва ракі, можа быць, суадносіцца з пруск. гідронімамі Ilantz, Ilauia, Ila, літ. Ylėlis, Ylyčia, лтш. Īle і г. д., якія параўноўваюць з лтш. īls «вельмі цёмны» або са слав. ilъ «глей»[4].
Водапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Асноўныя прытокі: Бачылаўка, Дроздка, Талва (справа), Каменка, Сліжанка, Мышкоўка, Выпрата, Баброўка, Жучок, Шчарка, Рыбчанка (злева); Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У ніжнім цячэнні ракі размяшчаецца зона адпачынку Вілейка. Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м.
У Іліі вядуцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — мянтуз.[5]
Зноскі
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 146.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 146.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 883.
- ↑ В. Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1980. С. 38-39.
- ↑ Рыбалка в Беларуси — Форум Большого Рыболовного Интернет Клуба
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ілія
- Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)