Перайсці да зместу

Імперыя (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Імперыя
італ.: Imperia
43°53′11″ пн. ш. 8°01′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Карла Капачы[d]
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 10 ± 1 м
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 42 060 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0183
Паштовы індэкс 18100
Аўтамабільны код IM
comune.imperia.it (італ.)
Паказаць/схаваць карты
Імперыя (горад) (Італія)
Імперыя (горад)
Імперыя (горад)

Імперыя (італ.: Imperia) — горад у італьянскім рэгіёне Лігурыя, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.

Імперыя — адзін з самых маладых гарадоў Італіі. Узнік у 1923 годзе пры аб’яднанні старажытных гарадоў Порта-Маўрыцыа і Анелья з навакольнымі сёламі. Гучную назву атрымаў з падачы Мусаліні ад рэчкі Імпера, якая працякала тут. Гісторыя Порта-Маўрыцыа ўзыходзіць да часу Рымскай імперыі. Анелья была валоданнем біскупаў Альбенгі з 1100 года да 1298, калі прыбярэжны замак выкупілі генуэзскія патрыцыі Дорыя. Менавіта тут нарадзіўся адмірал Андрэа Дорыя. Пасля 1576 года горадам валодала Савойская дынастыя, якая амаль безупынна абараняла яго ад нападаў генуэзцаў, іспанцаў і французаў.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. https://demo.istat.it/?l=it