Іна Уладзіміраўна Таўкачова
Іна Уладзіміраўна Таўкачова | |
---|---|
Нараджэнне |
18 жніўня 1969 (56 гадоў) |
Інна Уладзіміраўна Таўкачова (нар. 18 жніўня 1969, Арэхаўск, Віцебская вобласць) — беларуская дэпутатка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 жніўня 1969 года ў пасёлку гарадскога тыпу Арэхаўск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці[1].
Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Белкаапсаюза па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць»[1].
Працавала таваразнаўцам Даманавіцкага кааператыўнага таварыства і Доўгаўскага сельпо Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; намесніцай старшыні па гандлі Доўгаўскага спажывецкага таварыства Салігорскага раёна; галоўным таваразнаўцам Старобінскага аптова-рознічнага гандлёвага прадпрыемства Салігорскага раёна; дырэктаркай Старобінскага каапгандлю; дырэктаркай «Прамгандлю» Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; таваразнаўцам фірмовага гандлю, начальніцай гандлёвага аддзела РУСП «Птушкафабрыка Салігорская»; намесніцай дырэктара па маркетынгу і збыце, намесніцай дырэктара ААТ «Птушкафабрыка Салігорская»[1]. Дырэктарка ААТ «Салігорская птушкафабрыка»[1].
Абіралася дэпутаткай Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1].
Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Любанскага, Салігорскага і Стародарожскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1]. Член працоўнай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі асобных дзяржаў Афрыкі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання[1].
Пераможца конкурсу «Жанчына года — 2021» у намінацыі «Паспяховая кіраўніца»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання