Іньяцыа Чэфалья
Іньяцыа Чэфалья | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Ignazio Ceffalia | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антэ Ёзіч | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Fiorentino[d] | ||||||
Папярэднік | Ângelo Ademir Mezzari[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
28 красавіка 1975[1] (50 гадоў) |
Іньяцыа Чэфалья (італ.: Ignazio Ceffalia; нар. 28 красавіка 1975[1], Палерма) — каталіцкі арцыбіскуп, царкоўны дзеяч і дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 красавіка 1975 года ў горадзе Палерма на востраве Сіцылія. Належыць да мясцовай італа-албанскай каталіцкай Царквы візантыйскага абраду.
Атрымаў святарскае пасвячэнне 6 жніўня 2003 года; інкардынаваны ў дыяцэзію П’яна-дэльі-Альбанезі. З’яўляецца доктарам кананічнага права.
Распачаў дыпламатычную службу ў Ватыкане 1 ліпеня 2006 года. Працаваў у Эквадоры, Тайландзе, Пастаянным Прадстаўніцтве Святога Пасаду пры Савеце Еўропы (Страсбур), у Секцыі адносін з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Святога Пасаду і да прызначэння ў Беларусь — у Венесуэле. 25 сакавіка 2025 года прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі[2].
Валодае італьянскай, албанскай, французскай, англійскай, іспанскай мовамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Catalogue of the Library of the Pontifical University of the Holy Cross Праверана 30 мая 2025.
- ↑ Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі(нявызн.). catholic.by. Праверана 25 сакавіка 2025.