Перайсьці да зьместу

Інэса Драбышэўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Інэса Драбышэўская
Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
15 жніўня 1994 — 13 студзеня 1997
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Папярэднік Васіль Казакоў
Наступнік Ігар Зелянкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася23 жніўня 1947 (77 гадоў)
АдукацыяВіцебскі мэдычны інстытут
Узнагароды
значак „Выдатніку аховы здароўя“

Інэ́са Міха́йлаўна Драбышэ́ўская (нар. 23 жніўня 1947 году) — беларуская дзяржаўная дзяячка, міністар аховы здароўя Беларусі з 1994 па 1997 год, доктар мэдычных навук, прафэсар (2001).

У 1971 годзе скончыла Віцебскі мэдычны інстытут.

Працавала ўрачом-гінэколягам паліклінікі, з 8 лютага 1973 — урачом-кардыёлягам гінэкалягічнага аддзяленьня ГААД. З 17 верасьня 1984 году — намесьніца галоўнага лекара дыспансэру, з 15 студзеня 1986 году па 1994 — галоўны ўрач ГАКАД. За час яе працы быў пабудаваны паліклінічны будынак анкадыспансэру і праведзены праектныя працы па будаўніцтве новага корпусу дыспансэру, будаўніцтва якога працягвалася з 1988 па 1994 гады.

З 1990 году — дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, чалец камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры і сацыяльнаму забесьпячэньню.

У 1994[1]—1997[2] гг. — Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 жніўня 1994 году разам з Аляксандрам Лукашэнкам была асыстэнткай уносу бел-чырвона-белага сьцягу касманаўтам Уладзімерам Кавалёнкам у залю Вярхоўнага Савету Беларусі[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]