Перайсці да зместу

Ірына Іванаўна Дарафейчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Іванаўна Дарафейчук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1969
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтэса, журналістка, аўтар-выканаўца

Ірына Іванаўна Дарафейчук (нар.1969, Чудзін) — беларуская паэтэса, бард, журналіст.

Нарадзілася ў вёсцы Чудзін Брэсцкай вобласці, дзяцінства правяла на хутары ў Белавежы. З 1981 года жыве ў Полацку.

Пачала друкавацца ў 1991 годзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Сцяблінка на лязе» (Мінск, 1997), «Паганскае кола» (Полацк, 2003). Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» за зборнік паэзіі «Сцяблінка на лязе», лаўрэат рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор сярод маладых аўтараў за падборку вершаў у газеце «Літаратура і мастацтва».

  • Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001.