Перайсці да зместу

Ірына Анатолеўна Волкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Анатолеўна Волкава
Дата нараджэння 17 снежня 1940(1940-12-17) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці графік
Месца працы
Жанр станковая графіка і кніжная графіка
Вучоба
Уплыў Людвіг Пятровіч Асецкі, Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч і Павел Канстанцінавіч Любамудраў
Член у

Ірына Анатолеўна Волкава (нар. 17 снежня 1940, Мінск) — беларуская мастачка-графік.

Нарадзілася 17 снежня 1940 года ў Мінску. У 1963 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, у 1968 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў Л. Асецкага, А. Кашкурэвіча, П. Любамудрава[1].

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1966 года. З 1993 года працуе мастацкім рэдактарам на студыі «Дыяфільм»[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1983 года. Жыве ў Мінску[1].

Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Асноўныя творы: «Лета», «Півоні», «Рамонкі», «Асенні букет», «Юнацтва Палесся», «Пасля чаю», «Квінтэт», «Цацкі», «Слуцкія ткачыхі», «Сымон-музыка».

Ілюстравала кнігі: «На ўсіх адна бяда» П. Макаля, «Гронка рабіны» А. Паскрэбышава, «Рыбакова хата» Я. Коласа, «Цуды» Б. Ганкіна[1].

Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, а таксама ў фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі[1].

  1. а б в г д Волкава Ірына Анатольеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.