Ірына Зянонаўна Вештард
| Ірына Зянонаўна Вештард | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 17 сакавіка 1953 (72 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Партыя | |
| Род дзейнасці | палітык |
| Узнагароды | |
Ірына Зянонаўна Вештард (нар. 17 сакавіка 1953, Багушы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык. Былая старшыня Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Хімік, аператар ЭВМ. Працавала настаўніцай Каменскай сярэдняй школы Лагойскага раёна і СШ № 3 горада Смаргоні, пазней была інспектарам школ г. Смаргоні.
Партыйная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]
У БСДП уступіла ў 1991 годзе. Выбіралася скарбнікам Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Неаднаразова выбіралася сябрам Цэнтральнага Камітэта партыі. З 2009 года старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі і сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 года намесніца старшыні, з 5 чэрвеня 2011 года па 11 сакавіка 2018 года — старшыня БСДП.
У 1992—2007 гадах была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення[1].
Зноскі
- ↑ Ірына Вештард(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Архівавана 5 студзеня 2009..
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Палітыкі Беларусі
- Дэпутаты Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў
- Жанчыны-палітыкі Беларусі