Ірына Юр’еўна Варанкова
Выгляд
Ірына Юр’еўна Варанкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 1950 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, ваенны гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Ірына Юр’еўна Варанкова (нар. 1950, Мінск) — беларускі гісторык, спецыялістка ў галіне ваеннай гісторыі Беларусі і музеязнаўства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1950[1] годзе ў Мінску[2].
У 1972 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ імя У. І. Леніна.
З 1972 па 2004 год працавала ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1995 года — намесніцай дырэктара па навуковай працы[2].
З 2005 года — навуковая супрацоўніца аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарка больш як 60 публікацый, у тым ліку манаграфіі «Беларусь і вайна ў Іспаніі (1936—1939 гг.)». Сфера навуковых інтарэсаў: ваенная гісторыя Беларусі, гісторыя Другой сусветнай вайны, музеязнаўства[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі Беларусі
- Ваенныя гісторыкі