Перайсьці да зьместу

Ўулвз Вільня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўулвз

Заснаваны 2022
Месцазнаходжаньне ВільняЛетува
Арэна Тўінзбэт-арэна
Зьмяшчальнасьць: 10 800
Чэмпіянат Летувы
Форма
Клюбныя колеры               
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Ўулвз» (па-летувіску: Wolves) — летувіскі баскетбольны клюб зь Вільні. Каманда спаборнічае ў Летувіскай баскетбольнай лізе, прымаючы сваіх супернікаў на Тўінзбэт-арэне. Клюб быў заснаваны ў 2022 годзе.

Клюб быў заснаваны 2 чэрвеня 2022 году пад назвай «Ўулвз», што адсылае да мітычнага Жалезнага Ваўка і легенды заснаваньня Вільні. Клюб адразу трапіў у Летувіскую баскетбольную лігу, бо атрымаў ліцэнзію ад былога клюбу «Дзукія» з Аліты. Частка летувіскай баскетбольнай супольнасьці скептычна паставілася да новага клюбу, бо ён трапіў у наймацнейшую лігу за грашыма, а таксама празь меркаваную сувязь уладальніка клюбу з расейскім бізнэсам.

5 ліпеня 2022 году Рымас Курцінайціс быў афіцыйна абвешчаны галоўным трэнэрам клюбу. На наступны дзень была складзеная працоўная ўгоду з Адасам Юшкявічусам, які стаў першым гульцом у гісторыі клюбу. Таксама да клюбу далучыўся яшчэ цэлы шэраг моцных гульцоў, у тым ліку былая зорка «Рытаса» і ўладальнік некалькіх рэкордаў лігі Міндаўгас Лукаўскіс. Свой першы афіцыйны матч «ваўкі» згулялі ў рамках Летувіскай баскетбольнай лігі, здабыўшы выязную перамогу над «Нявежысам» зь лікам 81:76. Клюб таксама браў удзел у адборачным раўндзе Кубка Эўропы ФІБА, дэбютаваўшы ў эўракубках. У першым раўндзе «Ўулвз» перамаглі грэцкі «Арыс» зь лікам 88:77, але ў другім раўндзе саступілі баўгарскаму чэмпіёну «Рыльскаму Спартысту» зь лікам 91:76, страціўшы шанец кваліфікавацца на турнір. У айчыннай лізе клюб сутыкнуўся зь цяжкасьцямі, але галоўным чынам дзякуючы легіянэрам Джэфры Тэйлару і Эрыку Бакнэру здолелі часткова выправіць становішча. Да таго ж навічкі ў рэгулярным сэзоне здабылі перамогі над «Рытасам» і «Жальгірысам». Таксама «ваўкі» адолелі «Леткабэліс», што дапамагло ім узьняцца на трэці радок чэмпіянату. Асабліва вызначаўся Агмад Кейвэр, якога ўганаравалі тытулам найлепшага гульца рэгулярнага сэзону лігі. У плэй-оф, аднак, сталічная каманда зазнала паразу ў супрацьстаяньні зь «Янава». 17 жніўня 2023 году да клюбу ў якасьці інвэстара далучыўся Ёнас Валанчунас[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]