АКСМ-1М
Выгляд
| АКСМ-1М | |
|---|---|
| | |
| Вытворца |
|
| Адзінак пабудавана | 4 |
| Год праекта | 1996 |
| Гады выпуску | 2000—2001 |
| Пераемнік | АКСМ-60102 |
| Характарыстыкі | |
| Маса | 20 т |
| Месцаў для сядзення | 32 |
| Поўная змяшчальнасць | 180 (8 чал/м²) |
| Рухавікі | |
| Тып рухавіка | 4 х ДК 263Б |
| Магутнасць | 4 х 80 кВт |
| АКСМ-1М на Вікісховішчы | |
Трамвай АКСМ-1М — У 1996 годзе на «Белкамунмаш» было прынята рашэнне аб стварэнні ўласнага трамвая і ўжо ў 2000 годзе першы вагон, які атрымаў абазначэнне АКСМ-1М, пачаў перавозіць пасажыраў. Вагон абсталяваны тырыстарна-імпульснай сістэмай кіравання (ТІСК), што дазваляе эканоміць да 30 % электраэнергіі ў параўнанні з рэастатна-кантактарнай сістэмай кіравання (РКСК). На трамваі выкарыстоўваліся возікі вытворчасці Усць-Катаўскага вагонабудаўнічага завода імя С. М. Кірава. У 2001 годзе выпуск трамваяў АКСМ-1М спынены ў сувязі з пераходам на новую мадэль АКСМ-60102.