Перайсці да зместу

Абу-Кемаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Абу-Кемаль
араб. بوكمال
34°27′00″ пн. ш. 40°55′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 175 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 52 020 чал. (2003)
Афіцыйная мова арабская
Паказаць/схаваць карты
Абу-Кемаль (Сірыя)
Абу-Кемаль
Абу-Кемаль

Абу-Кемаль[1] — горад на ўсходзе Сірыі, на мяжы з Іракам, размешчаны на тэрыторыі мухафазе Дэйр-эз-Зор. За 9 км на паўночны захад ад горада размешчаны руіны старажытнага горада Мары. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы мухафазы, на паўднёвай ускрайку плато Джэзіра, на правым беразе Еўфрата. Абсалютная вышыня — 174 метра над узроўнем мора. Знаходзіцца прыблізна за 115 км на паўднёвы ўсход ад Дэйр-эз-Зора, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі і за 430 км на ўсход ад Дамаска.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).