Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт
| Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Northeast Ohio Medical University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Northeast Ohio Medical University |
| Заснаваны | 1973 |
| Студэнты | 985[1] і 1 011[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рутстаўн, Агая, ЗША |
| Сайт | neomed.edu |
Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт (англ.: Northeast Ohio Medical University) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў мястэчку Рутстаўн у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт спецыялізуецца на паслядыпломнай адукацыі ў галіне медыцыны і фармацыі, але таксама мае праграмы вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратуры).
Галоўны кампус размешчаны прыкладна за 72 км на паўднёвы ўсход ад Кліўленда. У арыгінальных будынках ХХ стагоддзя на тэрыторыі кампуса размяшчаюцца кнігарня, біямедыцынская бібліятэка, даследчыя лабараторыі і добраўпарадкаваны двор. На паўночнай ускраіне кампуса ўніверсітэт прапануе арэнднае жыллё для студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў.
Вучэльня была заснавана як Медыцынскі каледж паўночна-ўсходніх універсітэтаў Агая заканадаўчым сходам штата Агая ў 1973 годзе, а месца для кампуса ў Рутстаўне ўздоўж аўтастрады № 44 і шашы № 76 было абрана ў 1974 годзе. Першы набор быў здзейснены ў верасні 1977 года і ўключаў 42 студэнты.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж медыцыны
- Каледж фармацыі
- Каледж стаматалогіі
- Каледж магістратуры
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы