Адзіная разліковая інфармацыйная прастора
Выгляд
| Адзіная разліковая інфармацыйная прастора | |
|---|---|
| Тып | плацежная сістэма[d] і нябанкаўская фінансавая арганізацыя[d] |
| Заснаванне | 26 студзеня 2016[1] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Уласны капітал |
|
| Абавязацельствы | 3 485 000 Br[3] |
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Матчына кампанія | Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь[3][4], Беларусбанк[3][4], ААТ Белаграпрамбанк[3][4], Прыёрбанк[3][4], Белінвестбанк[3][4], ААТ Белгазпромбанк[3][4] і ЗАТ МТБанк[3][4] |
| Сайт | raschet.by (бел.) (руск.) |
Адзі́ная разліко́вая інфармацы́йная прасто́ра (АРІП; руск.: Единое расчётное информационное пространство, ЕРИП) — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь, прызначаная дзеля прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб.
Сістэма створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і ўведзена ў эксплуатацыю ў 2008 годзе. З 2016 года функцыянаванне АРІП забяспечвае ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП». Інфармацыйнай падтрымкай сістэмы займаецца ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій».
Акрамя таго сістэма ўключае ў сябе:
- АІС «Разлік-ЖКП» — адзіная агульнарэспубліканская інфармацыйная сістэма па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі.
- Міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі — сістэма, якая выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кліентаў без іх асабістай прысутнасці і прадастаўлення ім паслуг праз лічбавыя каналы абслугоўвання. Дазваляе спрошчана праводзіць аўтэнтыфікацыю карыстальнікаў пры ажыццяўленні фінансавых і іншых аперацый.
- Сэрвіс прыёму плацяжоў праз QR-код E-POS
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.raschet.by/upload/iblock/75c/a9po0w1jo9j1hxxq2wvvfclisjow5vkb/svidetelstvo.pdf
- ↑ https://www.raschet.by/nkfo/o-kompanii/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
- ↑ а б в г д е ё https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 19 лютага 2014. (руск.)
- Абмеркаванне і водгукі пра сістэму
- Афіцыйная старонка Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ) Архівавана 8 мая 2025. (руск.)