Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Армэніі

Армэнія падзеленая на адзінаццаць адміністрацыйных адзінак. Зь іх дзесяць правінцый вядомы як марзы (па-армянску: մարզեր, вобласьць, правінцыя).
Ерэвану прадстаўлены асаблівы адміністрацыйны статус як сталіцы краіны.
Губэрнатары (марзьпеты) прызначаюцца і вызваляюцца ад пасады Ўрадам Рэспублікі Армэніі. Гэтыя пастановы Ўрада ратыфікуе прэзыдэнт краіны. Органы мясцовага самакіраваньня — рада старэйшын абшчыны і кіраўнік абшчыны (мэр гораду, сельскі стараста) — абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін па мажарытарнай сыстэме. Мэр Ерэвану абіраецца Радай Старэйшын гораду, які ў сваю чаргу абіраецца жыхарамі Ерэвана па прапарцыйнай сыстэме на чатырохгадовы тэрмін.
Паводле стану на 2011 год у рэспубліцы налічвалася 953 вёскі, 48 гарадоў, 932 абшчыны, зь якіх 871 сельская і 61 гарадзкая.
| Вобласьць | Арыгінальная назва |
Плошча, км² | Насельніцтва (2011) | Адміністрацыйны цэнтар |
| Арагацотнская вобласьць | Արագածոտնի | 2 756 | 132 900 | Аштарак |
| Арарацкая вобласьць | Արարատի | 2 090 | 260 400 | Арташат |
| Армавірская вобласьць | Արմավիրի | 1 242 | 265 800 | Армавір |
| Ваёцдзорская вобласьць | Վայոց Ձորի | 2 308 | 52 300 | Ехегнадзор |
| Гехаркуніцкая вобласьць | Գեղարքունիքի | 5 349 | 235 100 | Гавар |
| Катайцкая вобласьць | Կոտայքի | 2 680 | 254 400 | Раздан |
| Ларыйская вобласьць | Լոռու | 3 799 | 235 500 | Ванадзор |
| Сюніцкая вобласьць | Սյունիքի | 4 506 | 141 800 | Капан |
| Тавуская вобласьць | Տավուշի | 2 704 | 128 600 | Іджэван |
| Шырацкая вобласьць | Շիրակի | 2 680 | 251 900 | Гюмры |
| Горад | Арыгінальная назва |
Плошча, км² | Насельніцтва (2011) |
| Ерэван | Երևան | 223 | 1 060 100 |