Перайсці да зместу

Адольф Саламонавіч Шаевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольф Саламонавіч Шаевіч
Род дзейнасці рабін
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1937(1937-10-28)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Узнагароды і прэміі
ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны ордэн Дружбы народаў
Сайт centralsynagogue.ru/o-na…

Адольф Саламонавіч Шаевіч (руск.: Адольф Соломонович Шаевич; нар. 28 кастрычніка 1937(1937-10-28)[1], Хабараўск) — галоўны рабін Масквы (1983—1989), СССР (1989—1991) і Расіі (з 1993). Узначальвае арганізацыю КЯРААР.

Нарадзіўся ў Хабараўску ў сям’і Саламона Абрамовіча Шаевіча і Таццяны Львоўны Палякоўскай. Неўзабаве пасля нараджэння сям’я пераехала ў Бірабіджан.

Вучыўся ў Хабараўскім палітэху на механічным факультэце, які скончыў у 1964 годзе.

З 1964 па 1972 гады працаваў у Бірабіджане ва ўпраўленні механізацыі на пасадзе механіка.

У 1972 вучыўся ў ешыве «Коль Яакаў» пры Маскоўскай харальнай сінагозе. У 1973 годзе пачаў вучобу ў рабінскай семінарыі ў Будапешце, якую скончыў у 1980 годзе.

З 1980 — рабін пры Маскоўскай харальнай сінагозе і памочнік рабіна Якава Фішмана. У 1983 абраны рабінам Маскоўскай Харальнай сінагогі і Масквы. На гэтай пасадзе стараўся пасрэднічаць паміж уладамі і яўрэйскай абшчынай. У сваёй дзейнасці прытрымліваўся савецкай афіцыйнай ідэалогіі і стаў членам «Антысіянісцкага камітэта савецкай грамадскасці»[2].

У 1989 на з’ездзе Усесаюзнага савета яўрэйскіх рэлігійных абшчын (УСЯРА) абраны галоўным рабінам СССР.

У 1993 стаў заснавальнікам КЯРААРа і абраны галоўным рабінам Расіі. З 1996 таксама член РЯКа. З 1997 займаў пасаду старшыні яўрэйскага агенцтва ў Расіі.

У чэрвені 2000 Федэрацыя яўрэйскіх абшчын абвясціла Берла Лазара галоўным рабінам Расіі, аднак КЯРААР, РЯК і іншыя арганізацыі працягваюць бачыць Шаевіча выконваючым гэтую пасаду.

Уваходзіць у склад Грамадскага савета[3] пры СК РФ.

Жонка — ураджэнка Венгрыі. Сын Андрош нарадзіўся там жа, займаўся хакеем у школе маскоўскага «Дынама», гуляў за моладзевую зборную Венгрыі[4].

  • Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені (2008),
  • Ордэн Дружбы народаў (27.10.1987),
  • Ордэн Пашаны (1997),
  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2013),
  • Ганаровая грамата ўрада Масквы (9 кастрычніка 2002 года) — за вялікі ўклад у падтрыманне міжканфесійнага міру і згоды ў Маскве, дабрачынную дзейнасць і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння[5],
  • Ганаровая грамата Маскоўскай гарадской Думы (24 кастрычніка 2007 года) — за заслугі перад гарадской супольнасцю[6],
  • Юбілейны залаты медаль Расійскага фонду міру (2011 год) — за актыўную дзейнасць па духоўным адраджэнні Расіі, вялікі ўклад у развіццё міратворчасці і міжканфесійнага дыялогу[7].

У 2015 годзе, у інтэрв’ю К. Сабчак і А. Красоўскаму для выдання «Сноб», Адольф Шаевіч заявіў, што ўхваляе бягучае ў Іране стаўленне да гомасексуалістаў і сексуальных меншасцяў, і на пытанне «Гэта значыць нармальна — вешаць? Гэта значыць вешалі б самі?» адказаў — «Сам бы не вешаў, але тых, хто вешае, падтрымаў бы»[8][9].

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #143989286 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Ari L. Goldman (1989-01-04), "Soviet Jews to Join World Congress", The New York Times, Архівавана з арыгінала 2017-02-02, Праверана 2017-04-27
  3. Общественный совет при СК России. Следственный комитет Российской Федерации (21 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 27 жніўня 2017.
  4. Александр Мартанов Адольф Шаевич: «Бог оценит патриотизм. И поможет» // Спорт-Экспресс : газета. — 2004. — 5 чэрвеня — № 124 (3502).
  5. Указ Президента Российской Федерации от 13 сентября 2013 г. № 718
  6. Постановление Московской городской Думы от 24 октября 2007 года № 251 «О награждении Почётной грамотой Московской городской Думы Шаевича Адольфа Соломоновича». Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 4 студзеня 2023.
  7. Святейший Патриарх Кирилл награждён юбилейной золотой медалью Российского фонда мира. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2018. Праверана 20 лістапада 2011.
  8. Собчак & Красовский: Дорога к храму. Сноб (8 июня). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2015. Праверана 11 чэрвеня 2015.
  9. Главный раввин Москвы о геях: "Сам бы не вешал, но тех, кто вешает, поддержал бы". Gay.ru (9 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2015. Праверана 11 чэрвеня 2015.