Акцябрскі (Архангельская вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу | |
Акцябрскі | |
---|---|
руск.: Октябрьский | |
61°05′00″ пн. ш. 43°09′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Суб’ект федэрацыі | Архангельская вобласць |
Муніцыпальны раён | Усцьянскі раён |
Гісторыя і геаграфія | |
Заснаваны | 1950 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва |
|
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Тэлефонны код | 81855 |
Паштовы індэкс | 165210 |
Код АКАТП | 11254551000 |
Паказаць/схаваць карты | |
Акцябрскі[2] (руск.: Октя́брьский) — рабочы пасёлак на поўдні Архангельскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Усцьянскага раёна і муніцыпальнага ўтварэння «Акцябрскае». У 2016 годзе ў пасёлку пражывала 9133 чалавек. Размешчаны на левым беразе ракі Усцья (прыток Вагі). Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Кастылева Паўночнай чыгункі. Звязаны аўтамабільнай дарогай «Конаша — Вельск — Шангалы» з федэральнай трасай М8.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1950 года, на тэрыторыі цяперашняга пасёлка Акцябрскі, на левым беразе ракі Усцья знаходзілася вёска Тураносаўская, ці ж Ніжняя Поржама. У 1950 годзе, у сувязі з будаўніцтвам Шангальскай лесаперавалачнай базы, пачынаецца будаўніцтва пасёлка Першамайскі. У 1958 годзе пасёлку прысвойваецца цяперашняя назва Акцябрскі, а таксама ён атрымлівае статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1975 годзе адміністрацыйны цэнтр Усцьянскага раёна пераносіцца сюды з вёскі Шангалы. З 2006 года з’яўляецца цэнтрам МУ «Акцябрскае».
Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года — Росстат, 2023.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці