Перайсці да зместу

Алег Сцяпанавіч Сакадынец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Сцяпанавіч Сакадынец
Нараджэнне 7 лістапада 1951(1951-11-07) (73 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Алег Сцяпанавіч Сакадынец (нар. 7 лістапада 1951, в. Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык.

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў урачом-інтэрнам, урачом-псіхіятрам, загадчыкам аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[2].

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].

  1. САКАДЫНЕЦ ОЛЕГ СТЕПАНОВИЧ(недаступная спасылка)
  2. сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
  3. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.