Перайсьці да зьместу

Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 жніўня 1993(1993-08-15)[1][2] (32 гады)
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011 Саўтгэмптан 36 (9)
2011—2017 Арсэнал Лёндан 132 (9)
2017—2023 Лівэрпул 103 (11)
2023—2025 Бэшыкташ 38 (5)
Зборныя
2010 Ангельшчына (да 18)[d] 1 (0)
2011 Ангельшчына (да 19)[d] 3 (0)
2011—2012 Ангельшчына (да 21)[d] 8 (4)
2012—2019 Ангельшчына 35 (7)

Аляксандар Марк Дэйвід Окслэйд-Чэмбэрлен (па-ангельску: Alexander Mark David Oxlade-Chamberlain; нар. 15 жніўня 1993 году, Портсмут, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст ямайскага паходжаньня, які выступае на пазыцыі ўскрайняга паўабаронцы ці ўінгера.

Алекс нарадзіўся ў Портсмуце, графства Гэмпшыр. У раньнім дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у суседні горад — Саўтгэмптан, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт з клюбам «Саўтгэмптан». Дэбютаваў за клюб 2 сакавіка 2010 году, калі яму было 16 гадоў і 199 дзён. 8 жніўня 2011 году Окслэйд-Чэмбэрлен падпісаў кантракт зь лёнданскім «Арсэналам».

29 верасьня 2011 году Алекс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў і адразу адзначыўся забітым голам, стаўшы такім чынам самым маладым гульцом, які забіваў за «Арсэнал» у рамках розыгрышу гэтага турніру, а таксама самым маладым ангельцам, які адзначаўся голам у Лізе чэмпіёнаў[4].

У першай палове сэзону Чэмберлен практычна не прымаў удзелу ў матчах чэмпіянату, паколькі шлях у аснову яму заступалі Жэрвініё, Ўолкат і Аршавін. Аднак пасьля ад’езду Жэрвініё на КАН у Алекса зьявілася магчымасьць часьцей выходзіць на пляцоўку. 22 студзеня 2012 году малады ангелец зьявіўся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд». Гульня скончылася паразай «кананіраў» зь лікам 1:2, адзіны гол «Арсэналу» забіў ван Пэрсі пасьля перадачы Чэмбэрлену, які паводле выніку сустрэчы атрымаў станоўчыя адзнакі.

Бацька й дзядзька футбаліста — Марк Чэмбэрлен і Нэвіл Чэмбэрлен адпаведна, таксама, у мінулым былі прафэсійнымі футбалістамі.

«Арсэнал»:

«Лівэрпул»:

«Бэшыкташ»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]