Перайсці да зместу

Алена Васілеўна Жураўлёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Васілеўна Жураўлёва

Алена Васілеўна Журавлёва (нар. 3 чэрвеня 1965, Нясвіж) — беларуская педагог і дэпутатка.

Нарадзілася 3 чэрвеня 1965 года ў горадзе Нясвіж Мінскай вобласці[1].

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка»[1].

Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай матэматыкі сярэдняй школы № 2 г. Нясвіжа; працавала вызваленай сакратаркай камсамольскай арганізацыі Нясвіжскага педагагічнага вучылішча; арганізатаркай пазаўрочнай і пазашкольнай выхаваўчай работы сярэдняй школы № 29 г. Хабараўска; выкладчыцай інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі Нясвіжскага педагагічнага вучылішча; намесніцай дырэктара па вучэбнай рабоце Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа[1].

Дырэктарка Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа[1].

Дэпутатка Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў[1].

Дэлегатка V Усебеларускага народнага сходу[1].

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Нясвіжскага, Клецкага, Капыльскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[1].

Член Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, РГА «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын[1].

Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»[1]. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь»[1].