Алена Віктараўна Куракіна
| Алена Віктараўна Куракіна | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 30 верасня 1968 (57 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
| Навуковая сфера | музыказнаўства |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1999) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
Алена Віктараўна Куракіна (нар. 30 верасня 1968, Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1999), дацэнт (2006). Дацэнт кафедры тэорыі музыкі, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2022 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Калінінградскае музычнае вучылішча ў 1988 годзе[1]. У 1993 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, там жа скончыла аспірантуру ў 1996 годзе пад кіраўніцтвам Мікалая Васільевіча Шыманскага.
З 1997 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры тэорыі музыкі, з 2003 на пасадзе дацэнта. У 2007—2014 гадах кіравала факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. З 2014 па 2022 год выконвала абавязкі першага прарэктара. З 2022 года прызначана рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя напрамкі навуковых інтарэсаў — гісторыя і метадалогія музычнай навукі, ладагарманічная арганізацыя музыкі, пытанні гісторыі і тэорыі музычнай акустыкі, праблемы сучаснай музычнай адукацыі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- КУРАКІНА АЛЕНА ВІКТАРАЎНА Архівавана 19 студзеня 2023. // Сайт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Куракіна, Алена Віктараўна // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі