Алеся Вячаславаўна Гаўрыленка
Алеся Вячаславаўна Гаўрыленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 жніўня 2005 (20 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 172 см[2] |
Колер валасоў | блонд[d][2] |
Вочы | блакітны[d][2] |
Грамадзянства |
Алеся Вячаславаўна Гаўрыленка (нар. 4 жніўня 2005, Стрэшын[1]) — беларуская мадэль. Займаецца мадэльнай дзейнасцю з 14 гадоў. Супрацоўнічала з Dior, Louis Vuitton, Versace, Comme des Garçons і Tiffany.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася і вырасла ў вёсцы Стрэшын у Жлобінскім раёне. У 13 год вучылася ў стрэшынскай школе, дзе ў класе было ўсяго 11 вучняў. У гэты час выпадкова ўбачыла ў Instagram аб’яву «Хто хоча стаць мадэллю — пішыце» і адгукнулася, даслаўшы фатаграфіі[3]. Пасля водгуку яе запрасілі на прагляд у Мінск, а потым прапанавалі кантракт з міжнародным мадэльным агенцтвам[4]. Спачатку бацькі не хацелі адпускаць дачку на здымкі, баючыся, што гэта можа быць небяспечным. Бацька асабіста наведаў офіс агенцтва ў Мінску, пасля чаго Алеся падпісала трохгадовы кантракт[4][5].
У 14 гадоў адправілася ў сваю першую службовую паездку — у Паўднёвую Карэю, дзе ўдзельнічала ў здымках рэкламы вясельных упрыгожванняў для Tiffany & Co.[3][4]. Пасля вяртання ў Беларусь паспяхова скончыла дзявяты клас і працягнула навучанне. На першыя ганарары са здымак у 14 гадоў купіла бацькам карову[3]. Пасля заканчэння школы паступіла на юрыдычны факультэт Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА». На момант 2025 года вывучала міжнароднае права, а таксама англійскую і французскую мовы[5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійную мадэльную дзейнасць вядзе з 14 гадоў. За гэты час мела магчымаць супрацоўнічаць з брэндамі Dior, Louis Vuitton, Versace, Comme des Garçons, Tiffany і іншымі. Удзельнічала ў фотасесіях і паказах у Паўднёвай Карэі, Кітаі, Японіі, Тайвані і Тайландзе[3]. У Японіі здымалась для часопіса парыкоў, у Кітаі удзельнічала ў здымках у вобразе «марской німфы»[5]. Сярэдні заробак складаў каля 100 долараў за гадзіну, пры гэтым значная частка даходаў ішла на аплату пералётаў, жылля і камісіі агенцтва[3].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Маці — Галіна Мар’янаўна, займаецца дамовай гаспадаркай. Бацька — Вячаслаў Іванавіч, на момант 2025 года працаваў на Беларускім металургічным заводзе[5][6]. Мае сястру і двух братоў[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://people.onliner.by/2025/08/15/straight-outta-streshin
- ↑ а б в https://fashionmodelsmanagement.com/alesia-h/
- ↑ а б в г д Маниту, Саша. «С гонораров от Dior и Versace купила родителям корову». Как успешная топ-модель живет в белорусской деревне (руск.). Onliner (15 жніўня 2025). Праверана 15 кастрычніка 2025.
- ↑ а б в "На первые деньги купила корову". Эта белоруска из Жлобинского района стала топ-моделью мирового уровня (руск.). БелТА (2 кастрычніка 2025). Праверана 15 кастрычніка 2025.
- ↑ а б в г На первые деньги купила маме корову (руск.). Спецпроект БелТА «Белорусы в кадре» (17 кастрычніка 2025). Праверана 15 кастрычніка 2025.
- ↑ а б На первые деньги купила КОРОВУ! // Модель про самые странные съёмки, карьеру и детство в деревне на YouTube
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На первые деньги купила КОРОВУ! // Модель про самые странные съёмки, карьеру и детство в деревне на YouTube
- Алеся Гавриленко из-под Жлобина на первые заработанные в 14 лет от моделинга деньги купила… корову на YouTube