Перайсці да зместу

Алеся Віктараўна Лаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Алеся Віктараўна Лаловіч
Нарадзілася 3 верасня 1979(1979-09-03)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1996 РДВАР
1996—1997 Гермес Бабруйск
1997—2001 РШВСМ-Гарызонт
2008—2009 Мінск-2006
2009—2010 Ружамберак
2010—2013 Цмокі-Мінск
2013—2015 ЦАР Вікторыя Брэст
2015—2016 РДВАР
2016—2018 Гомельскія рысі
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Алеся Віктараўна Лаловіч, па нараджэнні Бялевіч (нар. 3 верасня 1979(1979-09-03)[1], Мінск) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[2]. Выступала за зборную Беларусі.

Нарадзілася 3 верасня 1979 года ў Мінску ў спартыўнай сям’і. Бацька, Віктар Іванавіч Бялевіч (1942—2018) — беларускі баскетбольны трэнер[3]; маці, Ларыса Сцяпанаўна Кандраценка-Бялевіч (нар. 1942) — беларуская баскетбалістка[4]; сястра, Дыяна Віктараўна Бялевіч-Соцікава (нар. 1967) — беларуская баскетбалістка.

Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт».

У жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе выступала за наступныя клубы:

У 2001—2008 і 2009—2010 гадах выступала за клубы Румыніі, Сербіі, Чарнагорыі, Славакіі, Славеніі[5], у тым ліку за «Арад» (Румынія, 2001/02), «Адзінства» (Біела-Поле, Чарнагорыя, 2005/06), «Вейводзіну» (Нові Сад, Сербія, 2006/07), УМБ «Банска Бістрыца» (Банска-Бістрыца, Славакія, 2007/08), «Ружамберак» (Славакія, 2009/10).

У 1995 годзе ў складзе кадэцкай зборнай Беларусі ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы (U-16), а ў 2001 годзе ў складзе жаночай зборнай Беларусі — у паўфінальным раўндзе да чэмпіянату Еўропы-2003[6].

У 2018 годзе скончыла сваю баскетбольную кар’еру. З’яўляецца трэнерам мужчынской каманды «VSS» у трэцім дывізіёне НБЛ[7] і "Спецыялізаванай ДзЮШ алімпійскага рэзерву па баскетболе адзінай прафсаюзнай арганізацыі холдынга «Гарызонт» (школа для дзяўчынак)[8][9]. З 2024 года працуе з выхаванкамі РДВАР 2011—2012 гадоў нараджэння[10]. У жніўні 2025 года прызначана галоўным трэнерам жаночай кадэцкай зборная Беларусі (U-16)[11].

  1. а б в Alesia Lalovic // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. УЧРЕЖДЕНИЕ " СДЮШОР ПО БАСКЕТБОЛУ ЕДИНОЙ ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ ХОЛДИНГА "ГОРИЗОНТ" (ДЛЯ ДЕВОЧЕК)
  3. Виктор Белевич: моя семья – баскетбол
  4. БФБ ПОЗДРАВЛЯЕТ С ЮБИЛЕЕМ ЛАРИСУ БЕЛЕВИЧ
  5. Женская доля
  6. Алеся Лалович (Белевич)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2023. Праверана 20 ліпеня 2023.
  7. Алеся Лалович: «Быстрая игра стала определяющим моментом в матче»
  8. УЧРЕЖДЕНИЕ "СДЮШОР ПО БАСКЕТБОЛУ ЕДИНОЙ ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ ХОЛДИНГА «ГОРИЗОНТ» (ДЛЯ ДЕВОЧЕК)
  9. Учреждение «Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва по баскетболу Единой профсоюзной организации холдинга «Горизонт» Белорусского профессионального союза работников промышленности»
  10. СБОРНАЯ ДЕВУШЕК U-13 СТАРТУЕТ В «КУБКЕ ФЕНИКСА» СЕЗОНА 2024-2025
  11. ИСПОЛКОМ БФБ. ОПРЕДЕЛЕНЫ ДАТЫ ПРОВЕДЕНИЯ ТУРНИРОВ СЕЗОНА 2025/2026 И ТРЕНЕРСКИЕ ШТАБЫ НАЦКОМАНД