Альбер Прэцыозі
Альбер Прэцыозі | |
---|---|
фр.: Albert Preziosi | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1915[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1943 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Званне | capitaine[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Альбер Аляксандр Прэцыозі (фр.: Albert Alexandre Preziosi; 25 ліпеня 1915[1], Vezzani[d] — 28 ліпеня 1943, Арол) — французскі ваенны лётчык, баец палка «Нармандыя».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на востраве Корсіка ў сям’і сельскага жандара. У 1930-х пакінуў родную вёску і ў 1935 годзе паступіў у авіяцыйную школу Салон-дэ-Праванс[2].
У пачатку Другой сусветнай вайны быў капітанам французскіх ВПС. У 1940 годзе далучыўся да 1-й знішчальнай групы, якая дзейнічала ў Егіпце і Лівіі.
Пазней Прэцыозі дабраўся да СССР. 28 кастрычніка 1942 года[3] ён далучыўся да знішчальнага палка «Нармандыя» (пазней пераназваны ў «Нармандыя—Нёман»). Падраздзяленне складалася з французскіх лётчыкаў, якія змагаліся на Усходнім фронце.
У паветраным баі на арлоўскім напрамку пілота збілі. Яго цела было спешна пахавана разам з савецкімі вайскоўцамі і партызанамі.
Муамар Кадафі
[правіць | правіць зыходнік]У 1941 годзе самалёт Прэцыозі з-за тэхнічнай няспраўнасці вымушана сеў у Лівійскай пустыні. Выжыць лётчыку дапамаглі бедуіны племя сенусі[4]. Нейкі час ён пражыў у іх. Пілот уступіў у любоўную сувязь з мясцовай жанчынай, якая пасля нарадзіла ад яго хлопчыка. Паводле некаторых звестак, дзіцем быў будучы кіраўнік Лівійскай Джамахірыі Муамар Кадафі[5][6]. Чуткі грунтаваліся на наступным: 1) гісторыя пра тое, што ў Прэцыозі быў біялагічны сын у Лівіі, цыркулявалася сярод яго саслужыўцаў; 2) у маладосці Кадафі быў вельмі падобны на Прэцыозі. Упершыню ў СМІ падобная інфармацыя з’явілася ў 1970-х гадах[2]. Аднак гэтыя здагадкі не былі пацверджаны па выніках вывучэння архіва ВПС Францыі[4] і сваякамі пілота[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (пасмяротна, май 1965)[3]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Прэцыозі названа 126-я авіябаза ВПС Францыі, размешчаная ў Венцізеры (Верхняя Корсіка)[7]. Аб’ект выкарыстоўваўся ў ходзе інтэрвенцыі НАТА ў Лівіі супраць войск Муамара Кадафі[4][2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://vezzani.wifeo.com/albert-preziosi-.php
- ↑ а б в г “Kadhafi, fils de Preziosi?”, Le Journal du Dimanche, 17/02/2008
- ↑ а б Прециози Альбер
- ↑ а б в Бельгийские СМИ предположили, что отцом Каддафи был французский летчик
- ↑ “Kadhafi, l’enquête corse”, Bakchich Info, 16/02/2008
- ↑ Les photos Kadhafi/Preziosi
- ↑ Base Aérienne 126 « Capitaine Preziosi » Solenzara Архівавана {{{2}}}..
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jean-François Roseau, La chute d'Icare, Paris, Éditions de Fallois, 2016, 342 p. (ISBN 978-2-877-06956-4, OCLC 958089080) et Paris, Folio, 2018 (n° 6506).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]