Перайсці да зместу

Альбукерке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Альбукерке
англ.: City of Albuquerque
англ.: Albuquerque
35°05′04″ пн. ш. 106°39′01″ з. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Цімаці Келер[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1706
Вышыня цэнтра 1 619 ± 0 м
Водныя аб’екты Рыа-Грандэ[2]
Часавы пояс MDT[d], UTC-7 і UTC-6
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 564 559 чал. (1 красавіка 2020)[4]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 505
Паштовы індэкс 87101, 87102, 87103, 87104, 87105, 87106, 87107, 87108, 87109, 87110, 87111, 87112, 87113, 87114, 87115, 87116, 87119, 87120, 87121, 87122, 87123, 87125, 87131, 87151, 87153, 87154, 87158, 87176, 87181, 87184, 87185, 87187, 87190, 87191, 87192, 87193, 87194, 87195, 87196, 87197, 87198 і 87199
cabq.gov (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Альбукерке (ЗША)
Альбукерке
Альбукерке

Альбукерке — горад на паўднёвым захадзе ЗША, найбуйнейшы горад штата Нью-Мексіка, адміністрацыйны цэнтр акругі Берналільё. Насельніцтва па ацэнцы на 2014 год 558 000 чалавек, 32-гі па насельніцтве горад ЗША.

Плошча Альбукерке складае 470 км², з якіх 468 км² суша, а 1,6 км² (0,35 %) — водная паверхня.

З поўначы на поўдзень праз Альбукерке працякае рака Рыа-Грандэ, з усходняга боку горада знаходзяцца горы Сандзія. Горад размешчаны ў межах крайняй паўночнай часткі пустыні Чыўаўа і мае тыповыя для гэтага экарэгіёна клімат, флору, фаўну, а таксама рэльеф. Знаходзячыся ў цэнтральнай частцы Нью-Мексіка, Альбукерке мае рысы ўплыву суседніх экарэгіёнаў, такіх як плато Каларада, а таксама горных масіваў Арызоны і Нью-Мексіка.

Альбукерке адзін з самых буйных гарадоў у ЗША, размешчаных на гэтак вялікай вышыні. Вышыня горада вагаецца ад 1490 метраў над узроўнем мора ў даліне Рыа-Грандэ, да 1950 м у перадгор'ях вышынь Сандзія і Гленвуд Хілс. Аэрапорт Альбукерке знаходзіцца на вышыні 1631 метра над узроўнем мора.

  • Нацыянальны манумент Петрогліф
  • Нацыянальная лабараторыя па вывучэнні сонечнай цеплавой энергіі

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.cabq.gov/mayor/mayor-tim-keller Праверана 21 сакавіка 2022.
  2. а б Gazetteer Праверана 8 жніўня 2023.
  3. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  4. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.