Альбіна Аляксандраўна Шагідзевіч
Альбіна Аляксандраўна Шагідзевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 снежня 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса, выкладчыца ўніверсітэта |
Тэатр |
Альбіна Аляксандраўна Шагідзевіч (нар. 3 снежня 1945, Мінск) — беларуская актрыса і педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1975). Прафесар (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе (курс Дз. Арлова і Р. Качаткова). Працавала актрысай Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (1967—1969, сярод значных роляў Валька Лапатухіна — «У мяцеліцу» Л.Лявонава) і Рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1969—1971, сярод значных роляў Каза — «Адчыніце, казляняткі!» Петруся Макаля, Ванда («Юнацтва рыцара» Валянціна Зуба). З 1974 па 2002 гады выкладала сцэнічную мову ў Беларускай акадэміі мастацтваў[1].
Паставіла больш за 30 літаратурна-драматычных кампазіцый і спектакляў паводле твораў сучасных і замежных пісьменнікаў. Аўтар навуковых прац па сцэнічнай мове, артыкулаў па тэатральным мастацтве і педагогіцы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 560.
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 525.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Знаменательные даты 3 декабря (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 4 лістапада 2024.