Перайсці да зместу

Алькала-дэ-Энарэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Алькала-дэ-Энарэс
Alcalá de Henares
40°28′ пн. ш. 3°22′ з. д.HGЯO
Краіна  Іспанія
Кіраўнік Judit Piquet Flores[d]
Гісторыя і геаграфія
Плошча 87,72 км²
Вышыня цэнтра 588 ± 1 м
Водныя аб’екты Henares river[d], río Camarmilla[d] і Torote river[d]
Часавы пояс UTC+1[1] і UTC+2[1]
Насельніцтва
Насельніцтва 203 645 чалавек (2008)
Шчыльнасць 2321,5 чал./км²
Афіцыйная мова іспанская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 91
Паштовы індэкс E 28800-28807
Аўтамабільны код M

ayto-alcaladehenares.es (ісп.)
Паказаць/схаваць карты
Алькала-дэ-Энарэс (Іспанія)
Алькала-дэ-Энарэс
Алькала-дэ-Энарэс
Плошча Сервантэса ў цэнтры Алькала-дэ-Энарэс.

Алькала-дэ-Энарэс (ісп.: Alcalá de Henares) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд, у 35 кіламетрах на паўночны ўсход ад сталіцы краіны. Цэнтр горада занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У горадзе было створана адно з першых біскупстваў у Іспаніі.

Першыя людзі пасяліліся тут яшчэ ў часы неаліту, потым у гэтай мясцовасці нейкі час жылі плямёны кельтаў, а ў I стагоддзі да н.э. рымляне заснавалі тут горад Камплютум (па-лацінску: Complutum). Паводле загаду імператара Дыяклетыяна ў 306 годзе тут пакаралі смерцю двух хлопчыкаў-хрысціян, Хуста і Пастара, пасля чаго ў горад пацягнуліся паломнікі, праз стагоддзе архібіскуп Таледа кананізаваў мучанікаў, якіх шануюць у Іспаніі па гэты дзень. Пасля рымлян навакольныя землі належалі вестготам.

З 711 года мясцовасць трапіла пад уладу арабаў, якія ўзвялі на высокім пагорку крыху ўбаку ад рымскага паселішча крэпасць. 3 мая 1118 года горад быў адбіты войскамі архібіскупа Таледа, і новыя жыхары аддалі перавагу ўсталявацца на рымскім месцы, пакінуўшы замак разбурацца. Горад развіваўся ў асноўным дзякуючы ажыўленаму рынку і выгаднаму становішчу: гэтай дарогай каралі Кастыліі падарожнічалі на поўдзень. У 1496 годзе ў горадзе быў адчынены ўніверсітэт, які быў заснаваны кардыналам Сіснерасам.

У Алькале-дэ-Энарэс адбылася першая сустрэча Хрыстафора Калумба і каталіцкіх каралёў Ізабелы і Фердынанда. У XVIIIXIX стагоддзях горад прыйшоў у заняпад, універсітэт у 1836 годзе перанеслі ў сталіцу, манастыры вакол распрадалі зямлю, і гарадок ператварыўся ў прадмесце Мадрыда.

Цэнтр горада занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Да ліку асноўных славутасцей можна аднесці Саборную царкву, закладзеную ў 1136 годзе, якая была збудавана ў гатычным стылі, аднак яна моцна пацярпела падчас грамадзянскай вайны, і архібіскупскую рэзідэнцыю, у якой цяпер захоўваюцца архівы інквізіцыі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б https://www.worlddata.info/europe/spain/timezones.php Праверана 5 мая 2025.