Перайсьці да зьместу

Альмаэз Алі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альмаэз Алі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 жніўня 1996(1996-08-19)[1][2] (29 гадоў)
Рост 1,84 м
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Дугаіль[d]
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 ЛАСК Лінц 7 (1)
2016 Культураль Леанэса[d] 10 (1)
2016—4 Аль-Дугаіль[d] 161 (56)
Зборныя
2014—2015 Катар (да 20)[d] 9 (3)
2016—4 Катар 123 (60)
2016—2018 Катар (да 23)[d] 7 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 студзеня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
23 чэрвеня 2025.

Альмаэ́з Алі́ (па-арабску: المعز علي‎; нар. 19 жніўня 1996 году) — катарскі футбаліст, нападнік клюбу «Аль-Дугаіль» і нацыянальнай зборнай Катару. Ёсьць капітанам клюбу. Не зважаючы на суданскае паходжаньне, выступае ў складзе зборнай Катару.

Алі нарадзіўся ў Судане, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў у Катар[3]. Гулец выховаўся ў катарскай акадэміі Эспайр, праз што здолеў некаторы час правесьці ў бэльгійскім клюбе «Ойпэн» у 2015 годзе[4].

У ліпені 2015 году далучыўся да табару аўстрыйскага клюбу ЛАСК. Свой першы і адзіны гол за галоўную дружыну клюбу забіў 27 лістапада 2015 году ў матчы супраць «Флярыдсдорфэру»[5]. Правёўшы нейкі час у Гішпаніі, павярнуўся ў Катар. З сэзону 2016—2017 гадоў выступаў за клюб «Аль-Дугаіль». Першы гол здабыў 27 верасьня 2016 году ў пераможным матчы супраць «Муайдару» (5:4).

«Аль-Дугаіль»:

Катар:

  1. ^ а б в Almoez Ali Abdulla // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Almoez Ali // FBref (анг.)
  3. ^ «Asian Cup: Qatar beats Saudi Arabia in first meeting on pitch since blockade». Middle East Eye.
  4. ^ «Katar mit 6 KAS-Spielern». KAS Eupen.
  5. ^ «LASK Linz-Floridsdorfer AC». Republica Sport.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]