Альтэрнатыўны метал
Выгляд
| Альтэрнатыўны метал | |
|---|---|
| Кірунак: | рок-музыка, метал |
| Вытокі: |
альтэрнатыўны рок хэві-метал эксперыментальны рок |
| Месца і час узнікнення: |
сярэдзіна 1980-х, |
| Папулярнасць: | пачатак 1990-х |
| Разнавіднасці | |
| Паджанры: | індастрыял-метал — металкор — рэп-метал — фанк-метал — ню-метал — рэгі-метал |
| Роднасныя: | гранж — рэпкор |
| Гл. таксама: | |
| альтэрнатыўны рок | |
Альтэрнатыўны метал разам з гранжам пачаў набіраць папулярнасць у пачатку 1990-х. Жанр з’яўляецца зліццём хэві-металу з альтэрнатыўным рокам (асабліва з інды-рокам 1980-х). Для альтэрнатыўнага металу характэрныя і цяжкія гітарныя рыфы, уласцівыя металу, і рысы эксперыментальнай музыкі — нетрадыцыйныя тэксты песень, няцотны музычны памер, незвычайныя тэхнічныя прыёмы, непрыманне ўмоўнасцяў і традыцыяў цяжкай музыкі, злучэнне металу з самымі разнастайнымі музычнымі жанрамі.