Альхоўка (возера)
Выгляд
| Альхоўка | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,35 км |
| Шырыня | 0,2 км |
| Плошча | 0,06 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,15 км |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Альхо́ўка — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на паўночны захад ад горада Мёры, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Запалассе, у басейне ракі Вята.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
Схілы катлавіны на поўначы і ўсходзе вышынёй 15—18 м, на поўдні 8 м, у верхняй частцы часткова разараныя. Шырыня поймы ад 10 м на захадзе да 100 м на ўсходзе, пад лугам, хмызняком. На паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Запалоссе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
