Перайсці да зместу

Аль-Амаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аль-Амаль араб. مسبار الأمل
Заказчык Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Касмічны цэнтр Махамеда ібн Рашыда
Аператар Mohammed bin Rashid Space Centre[d]
Задачы Навуковае даследаванне Марса
Стартавая пляцоўка Касмічны цэнтр Танегасіма і Танегасіма
Ракета-носьбіт H-IIA
Запуск 19 ліпеня 2019
МCOSPAR ID 2020-047A
SCN 45918
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 1350 кг
Магутнасць 1800
Элементы арбіты
Перыяд абарачэння 55 гадзіна
Апацэнтр 43 000 км[1]
Перыцэнтр 20 000 км
mbrsc.ae/emirates… (англ.)
emiratesmarsmission.ae (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аль-Амаль (араб. مسبار الأمل‎, «Надзея») — эмірацкая аўтаматычная міжпланетная станцыя, якую адправілі да Марса ў рамках Emirates Mars Mission (араб. مشروع الإمارات لاستكشاف المريخ) з Японіі 19 ліпеня 2020 года 21:58:14 UTC[2] з касмічнага цэнтра Танэгасіма пры дапамозе ракеты-носьбіта H-IIA[3][4][5]. 14 і 15 ліпеня ААЭ двойчы пераносіла старт місіі Mars Hope Probe з-за навальнічных аблокаў на касмадроме[6].

Гэта першы марсіянскі спадарожнік Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і арабскага свету ў цэлым. Апарат быў створаны пры супрацоўніцтве Касмічнага цэнтра Махамеда ібн Рашыда і амерыканскай Лабараторыі атмасфернай і касмічнай фізікі ва Універсітэце Каларада, а таксама іншых арганізацый, такіх як універсітэт штата Арызона і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі[7]

Навуковая мэта, пастаўленая перад гэтым спадарожнікам, — стварэнне поўнай карціны марсіянскай атмасферы. Апарат будзе даследаваць, як змяняецца надвор’е на працягу дня і на працягу года, вывучаць метэаралагічныя падзеі ў ніжніх пластах атмасферы, такія як пылавыя буры, а таксама назіраць за надвор’ем у розных геаграфічных абласцях Марса[8][9].

14 лютага 2021 года апарат зрабіў свой першы фотаздымак Марса[10].

Зноскі

  1. http://spaceref.com/mars/uae-unveils-mission-plan-for-the-first-arab-space-probe-to-mars.html
  2. Китай перевозит ракету на место запуска предстоящей миссии на Марс Архівавана 19 ліпеня 2020., 19 июля 2020 года
  3. Японская ракета отправилась на Марс с зондом, принадлежащим ОАЭ Архівавана 20 ліпеня 2020., 20 июля 2020
  4. Япония запустила к Марсу космический зонд ОАЭ «Аль-Амаль»
  5. Японская ракета готова отправить в космос первый марсианский зонд ОАЭ Архівавана 19 ліпеня 2020., 19 июля 2020
  6. ОАЭ перенесли миссию на Марс на неопределённый срок
  7. Chang, Kenneth (2020-02-15). From Dubai to Mars, With Stops in Colorado and Japan. The New York Times. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала 2020-02-15. Праверана 2020-02-15.
  8. EMM - Scientific Goals(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2016. Праверана 21 ліпеня 2020.
  9. ОАЭ запускают первый для арабского мира аппарат на Марс. Он будет исследовать загадку истончившейся атмосферы планеты и соревноваться с американскими спутниками. Meduza. 2020-07-12.
  10. Эмиратский зонд Hope прислал первое фото Марса Архівавана 14 лютага 2021. // РИА Новости, 14 фев 2021