Перайсьці да зьместу

Аляксандар Дзеравяшка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Дзеравяшка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лібійскай Арабскай Джамахірыі
24 кастрычніка 2000 — 18 красавіка 2008
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Наступнік Анатоль Сьцепусь
Намесьнік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту
17 кастрычніка 1995 — 24 кастрычніка 2000
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Мікалаевіч Дзеравяшка — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыплямат.

З 17 кастрычніка 1995 году быў намесьнікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту[1]; адстаўлены 24 кастрычніка 2000 году, адначасова прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лібійскай Арабскай Джамахірыі[2]. З пасады амбасадара адстаўлены быў 18 красавіка 2008 году[3].