Аляксандраўскае патрыятычнае падполле
Аляксандраўскае патрыятычнае падполле | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1943 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | партызанскі атрад «Мясцовыя» (да верасня 1943), Мінскае партыйнае падполле |
Тып | падполле |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Дыслакацыя | в. Александрова Мінскі раён, Беларуская ССР |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Аляксандраўскае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў в. Александрова Мінскага раёна пад кіраўніцтвам камандавання партызанскага атрада «Мясцовыя», з верасня 1943 года Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б. Аб’ядноўвала 5 чалавек: А. М. Жадовіч (кіраўнік), яе маці Л. К. Жадовіч, былых калгасніцу М. Ф. Ліпень, студэнтку Мінскага настаўніцкага інстытута І. С. Ліпень і жонку ваеннаслужачага М. М. Туліну. Члены групы выконвалі заданні партызанскага атрада «Мясцовыя», пазней падпольнага гаркома КП(б)Б па дастаўцы для Мінскага партыйнага падполля мін, толу, газет і лістовак, грошай. Усё гэта яны атрымлівалі ад партызан, хавалі ў тайніках, затым перапраўлялі ў Мінск на канспіратыўныя кватэры падпольшчыкаў І. П. Жураўскага, Л. К. Ліванавай, А. П. Ліпніцкай і інш. Дзякуючы канспірацыі, смеласці і знаходлівасці падпольшчыцы пазбеглі правалаў, даставілі ў горад шмат мін, толу, сотні газет і лістовак.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эпалетаў, М. І. Александроўскае патрыятычнае падполле // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 35. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.