Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Каральчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каральчук Аляксандр Іванавіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 снежня 1883
Месца нараджэння Вялічкавічы, Гродзенская губерня
Дата смерці 3 сакавіка 1925
Месца смерці Запарожжа, Украіна
Месца працы Трупа Міколы Садоўскага, Нацыянальны акадэмічны ўкраінскі драматычны тэатр імя Марыі Занькавецкай.
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр
Кірунак тэатр

Аляксандр Іванавіч Каральчук, укр. Олександр Іванович Корольчук (12 снежня 1883, Вялічкавічы Гродзенская губерня3 сакавіка 1925, Запарожжа, Украіна) — украінскі тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага акадэмічнага ўкраінскага драматычнага тэатра імя Марыі Занькавецкай.

Скончыў рэальнае павятовае вучылішча ў Кобрыне, працаваў пісарам у Брэст-Літоўскім вайсковым гарнізоне. Удзельнічаў у стварэнні аматарскага польска-ўкраінскага тэатральнага гуртка, які складаўся з афіцэраў і супрацоўнікаў гарнізона. Для рэпетыцый група абсталявала адзін з прасторных складоў каля Холмскай брамы на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

На кар’еру Каральчука паўплывалі гастролі ўкраінскай трупы Івана Сагатоўскага ў Брэсце на працягу снежня 1906 — студзеня 1907 гг. са спектаклем «Наталка-Палтаўка» паводле Івана Катлярэўскага. Імаверна, мясцовыя акцёры таксама ўдзельнічалі ў спектаклі. У выніку кіраўнік трупы Іван Сагатоўскі скіраваў Каральчука ў Пінск, дзе ў верасні-кастрычніку 1907 года гастралявала ўкраінская трупа Міколы Садоўскага. Каральчук выступаў з тэатрам да 1920 года: спачатку ў хоры (барытон), потым якау штаце акцёраў. З 1916 года фактычна мастацкі кіраўнік тэатра Міколы Садоўскага[1].

Сучаснікі ўспаміналі: “Меў добрыя знешнія і ўнутраныя дадзеныя: высокі рост, развітую міміку, пластычную выразнасць, добры голас, музычны слых, а таксама ўмеў добра танцаваць”[2].

У 1912–1914 гадах — кіраўнік рэдкалегіі часопіса «Сяйво».

У 1917 годзе ініцыяваў стварэнне і ўзначаліў прафсаюз украінскага тэатру.

У 1920—1921 гадах — галоўны рэжысёр і акцёр украінскай трупы пры аддзяленне Таварыства товариства «Про­­світа» ў горадзе Рамны Палтаўскай губерні (цяпер Сумская вобласць).

У 1922–25 гадах — акцёр і галоўны рэжысёр Тэатра імя Марыі Занькавецкай[3].

Памёр у 1925 годзе ў Запарожжы ад сыпнога тыфу.

Дэбютаваў як прафесійны артыст з эпізадычнай роляй Акілы Акілавіча ў п'есе «Суєта» (1907) паводле І. Карпенкі-Карага, якую трупа Садоўскага сыграла ў Палтаве ў 1907 годзе. З гэтай нагоды імя Аляксандра Каральчука ўпершыню згадваецца ў друку. Надалей сыграў дзясяткі роляў шырокага дыяпазону.

  1. Оксана Палій Життєпис та творча діяльність Олександра Корольчука в контексті культурного життя Берестейщини // Справа : часопіс. — Мінск, 2018. — Т. Выпуск 5. — С. 202—210.
  2. Василько В. Микола Садовський і його театр / Василько [Миляєв] Василь. — Київ: Державне вид-во образотворчого мистецтва та музичної літератури, 1962. — С. 191.
  3. О. С. Палій Корольчук Олександр Іванович(укр.) // Енциклопедія Сучасної України. — 2014-12-12.