Аляксандр Аляксандравіч Каркатадзе
| Аляксандр Аляксандравіч Каркатадзе | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне |
16 лютага 1976 (49 гадоў) |
Аляксандр Аляксандравіч Каркатадзе (нар. 16 лютага 1976, Брэст) — беларускі гісторык і дэпутат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 лютага 1976 года ў горадзе Брэст[1].
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва»[1].
Працаваў навуковым супрацоўнікам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея; навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам філіяла «Музей «5-ы форт»» Мемарыяльныага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»[1]. Дырэктар Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»[1].
Дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання[1].
Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад горада Брэста і Брэсцкага раёна)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1].
Член працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па дасягненні ЦУР; намеснік кіраўніка працоўнай групы па супрацоўніцтве з парламентам Султаната Аман; член працоўных груп па супрацоўніцтве з парламентамі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і Рэспублікі Сербія[1].
Член Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», нагрудным знакам адрознення органаў пагранічнай службы «За дапамогу органам пагранічнай службы»[1].
Па выніках працы за 2021 год удастоены ганаровага звання «Чалавек года Брэсцкай вобласці» ў сферы культуры[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання
- Гісторыкі Беларусі