Перайсці да зместу

Аляксандр Антонавіч Марціноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Антонавіч Марціноўскі
Дата нараджэння 2 лютага 1829(1829-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 1888(1888-08-20) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Анастасія Еўплаўна Сямёнкіна[d]
Род дзейнасці хірург, урач, ваенны ўрач
Альма-матар

Аляксандр Антонавіч Марціноўскі (2 лютага 1829, Мінская губерня — 20 жніўня 1888, Магілёў) — беларускі вайсковы лекар, правадзейны стацкі саветнік, удзельнік Крымскай і Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг..

Паходзіў з роду дваран Мінскай губерні. Маці — Валерыя Марціноўская, дваранка Слуцкага павета. Меў сястру Мальвіну, а таксама, верагодна, старэйшага брата Вацлава Антонавіча Марціноўскага, які ў 1865 годзе атрымаў у спадчыну маёнтак і, магчыма, быў вайскоўцам[1].

Нарадзіўся 2 лютага 1829 года. Пасля Мінскага дваранскага вучылішча вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1854 годзе скончыў ваенную медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Служыў у Церскім казачым войску, потым у пяхотных дывізіях на Магілёўшчыне[1].

Прымаў удзел у Крымскай вайне і Руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў[1].

Памёр 20 жніўня 1888 года ў Магілёве[1].

Жонка — Анастасія Еўплаўна Марціноўская (у дзявоцтве Сямёнкіна), дачка генерал-лейтэнанта, вядомага казакa Еўпла Філіпавіча Сямёнкіна[ru]. Памерла 24 мая 1882 года[1].

Дзеці[1]: