Аляксандр Валянцінавіч Ціхаміраў
Аляксандр Валянцінавіч Ціхаміраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1965[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Аляксандр Валянцінавіч Ціхаміраў (нар. 23 лютага 1965, г. Мінск) — беларускі гісторык, спецыяліст у галіне гісторыі міжнародных адносін і дыпламатыі. Кандыдат гістарычных навук (1994), дацэнт (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 лютага 1965 года ў Мінску. У 1989 годзе з адзнакай скончыў аддзяленне гісторыі гістарычнага факультэта БДУ. У 1990—1993 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» на тэму «Беларуская эміграцыя. 90-я гады ХІХ ст. — 1917 г.»
У 1993—2004 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на розных пасадах (у тым ліку загадчыка аддзела ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін). У 1998—2007 гадах працаваў у Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце на пасадзе дацэнта. У 2000 г. прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя». З 2004 г. — дацэнт кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ, намеснік загадчыка кафедры міжнародных адносін па навуковай рабоце[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сфера навуковых інтарэсаў: міжнародныя адносіны і дыпламатыя, знешняя палітыка і дыпламатыя Беларусі, знешняя палітыка краін Еўропы, знешняя палітыка Расіі, знешняя палітыка Украіны. Апублікаваў больш за 40 навуковых прац[2].
За час выкладчыцкай дзейнасці распрацоўваў курсы і спецкурсы, чытаў лекцыі, праводзіў семінарскія і практычныя заняткі са студэнтамі і магістрантамі па шэрагу дысцыплін: гісторыя знешняй палітыкі Беларусі, актуальныя праблемы знешняй палітыкі краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі, знешняя палітыка Расіі, Украіна ў сістэме міжнародных адносін, месца і роля ўсходнееўрапейскіх краін у міжнародных адносінах[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай БДУ за плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў (2010 г.)[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута
- Выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі