Перайсці да зместу

Аляксандр Андрэевіч Егарэйчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Егарэйчанка)
Аляксандр Андрэевіч Егарэйчанка
Дата нараджэння 23 красавіка 1955(1955-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 2021(2021-12-02) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Сяргей Аляксандравіч Егарэйчанка
Род дзейнасці навуковец, археолаг
Навуковая сфера гісторык і археолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Аляксандр Андрэевіч Егарэйчанка (23 красавіка 1955(1955-04-23), Канатоп, Сумская вобласць2 снежня 2021(2021-12-02), Мінск) — беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (2008).

Нарадзіўся 23 красавіка 1955 г. у Канатопе Сумскай вобласці (Украіна). Праз некаторы час яго бацька, ваенны лётчык, быў пераведзены з Украіны ў Беларусь. Скончыў школу ў ваенным гарадку № 92 (цяпер г.п. Мачулішчы) пад Мінскам. У 1972 годзе паступіў на гістарычны факультэт БДУ. Захапіўся археалогіяй, слухаючы лекцыі Э. М. Загарульскага. У 1973 годзе адправіўся ў сваю першую археалагічную экспедыцыю. Яшчэ студэнтам удзельнічаў у раскопках гарадзішча сярэдневяковага Рагачова, асвойваў методыку даследавання пахаванняў на Сеніцкіх курганах[1].

У 1977 г. скончыў універсітэт і паступіў у аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР. Яго навуковым кіраўніком стаў выбітны археолаг В. В. Сядоў. Малады аспірант заняўся вывучэннем старажытных умацаваных паселішчаў, якія ўзводзіліся насельніцтвам беларускага Палесся ў VII—VI стст. да н. э. — II ст. н. э. Егарэйчанка распрацаваў класіфікацыю гарадзішчаў і даў комплексную характарыстыку помнікаў, а таксама прапанаваў рэканструкцыю гісторыка-культурных працэсаў, што адбываліся ў рэгіёне[1].

У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1980—1987 гг. быў навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі АН БССР. У цэнтры яго прафесійных інтарэсаў знаходзіліся праблемы жалезнага веку беларускага Палесся. А. А. Егарэйчанка кіраваў раскопкамі на гарадзішчах Івань Слуцкага раёна і Кашчэлічы Валожынскага раёна, селішчах Востраў Пінскага раёна і Давыд-Гарадок Столінскага раёна[1].

У 1988 годзе быў запрошаны выкладаць у БДУ. Працаваў дацэнтам, з 1997 года загадчыкам кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін. У 2001 г. у межах удасканалення сістэмы ўніверсітэцкай археалагічнай адукацыі кафедра была рэарганізавана, і Егарэйчанка ўзначаліў абноўленую кафедру археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. Распрацаваў цэлы шэраг агульных і спецыяльных курсаў: «Археалогія», «Жалезны век Беларусі», «Гістарыяграфія археалогіі Беларусі», «Палявая археалогія» і інш[1].

У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2013 годзе Егарэйчанку было прысвоена званне прафесара[1].

Памёр пасля 2 снежня 2021 года цяжкай і працяглай хваробы[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў археалагічныя помнікі эпохі позняй бронзы і жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі і сумежных рэгіёнаў. Адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 2, 1999)[2].

Меў сына Сяргея (нар. 1988), які стаў гісторыкам і пісьменнікам[3].

  • Типология городищ Белорусского Полесья в раннем железном веке // КСИА. 1980. Вып. 162;
  • К истории населения Белоруссии в раннем железном веке // СА. 1982. № 1;
  • Аб характары земляробства і земляробных прылад працы ў насельніцтва Беларускага Палесся ў раннім жалезным веку // ВАНБ. 1983. № 3;
  • Иваньское городище // Древнерусское государство и славяне. Минск, 1983;
  • Племена культуры штрихованной керамики и славянский мир (к вопросу об этнической принадлежности носителей культуры) // Тр. V Междунар. конгр. археологов-славистов. Киев, 1988. Т. 4;
  • Древнейшие городища Белорусского Полесья (VII—VI вв. до н.э. — II в. н.э.). Минск, 1996;
  • Культуры штрихованной керамики. Минск, 2006. А. А. Ваганава.
  1. а б в г д е Palina Kurlovich, Aliaksandra Vaitovich (Zuyeva) Alexandr Andreevich Yegoreichenko // Журнал Белорусского государственного университета. История. — 2022-01-01.
  2. Егарэйчанка Аляксандр Андрэевіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  3. Егарэйчанка Сяргей – Белліт  (20 кастрычніка 2023). Праверана 8 снежня 2024.