Перайсці да зместу

Сяргей Аляксандравіч Егарэйчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксандравіч Егарэйчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1988(1988-10-17)[1] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Сяргей Аляксандравіч Егарэйчанка (17 кастрычніка 1988, г. Мінск) — беларускі пісьменнік, гісторык.

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1988 года ў Мінску ў сям’і археолага Аляксандра Егарэйчанкі. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў намеснікам дырэктара па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».

Уваходзіў у сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].

Аўтар аповесці «Лебедзі паміраюць разам» (Мінск, 2011), а таксама кнігі-альбома «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў» (Мінск, 2017)[2].

Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2017)[3].

  • Лебедзі паміраюць разам — Мінск : I. П. Логвінаў, 2011. — 192 с. — ISBN 978-985-6991-39-7.
  • Несвиж. Дворцово-парковый ансамбль. Собрание оружия и доспехов. Книга-альбом. / текст С. Егорейченко, фотоснимки, художественное оформление А. Алексеев, А. Лукашевич, вступительная статья А. Павловский — Минск: «Выдавец А. Аляксеў», 2014. — 272 с.; ил.
  • Нясвіж = Несвиж = Несвиж = Niasvizh : палацава-паркавы ансамбль : збор зброі і даспехаў : [кніга-альбом] / Сяргей Егарэйчанка; [пераклад на беларускую мову: Юрый Бохан, Сяргей Егарэйчанка; пераклад на англійскую мову: Дзяніс Ларыёнаў]. — Мінск : А. А. Аляксееў, 2017. — 267, [4] с. : ил., цв. ил., портр., факс.; 34 см — 715 экз. — ISBN 978-985-90353-5-7.
  • Збор зброі і даспехаў Радзівілаў. Вяртанне ў Беларусь / Сяргей Егарэйчанка // Беларускі гістарычны часопіс : навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, РУП «Выдавецтва „Пачатковая школа“», Інстытут гісторыі НАНБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — 2018. — № 7. — С. 51—57.
  • Белорусские сокровища ЮНЕСКО = Беларускія скарбы ЮНЕСКА = Belarusian treasures of UNESCO = Trésors bélarusses de l’UNESCO / Сост. Анцух Л. Ф. ; тексты: Анцух Л. Ф. и др. ; предисловие С. А. Егорейченко. — Мн.: Четыре четверти, 2018. — 298, [1] с. — ISBN 978-985-581-213-6.