Аляксандр Лявонцьевіч Шапс
Аляксандр Лявонцьевіч Шапс | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 (26) мая 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1965 (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | драматург |
Узнагароды |
Аляксандр Лявонцьевіч Шапс (26 траўня (13 траўня) 1911, Варонеж — 11 красавіка 1965) — савецкі рэжысёр. Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені (1951). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1944). Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (26.10.1962).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працоўную дзейнасць пачаў у 15-гадовым узросце ў Таганрогскім тэатры. У 1930 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва, пасля чаго іграў у тэатрах Таганрога і Туапсэ. З 1931 г. быў рэжысёрам Цэнтральнага тэатра Чырвонай Арміі. У 1946 годзе перайшоў у Маскоўскі драматычны тэатр імя Массавета, у якім працаваў да канца жыцця. Паставіў на сцэне дзесяткі спектакляў, сярод якіх «Світанак над Масквой», «Вялікія клопаты», «Заблытаны вузел», «Небяспечная прафесія», «Бітва ў дарозе», «Васіль Цёркін», «Сумленне».
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (27.04.1942), медалямі.
Пахаваны на Новадзявочых могілках у горадзе Маскве.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С.374.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 26 мая
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі ДІТМа
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР